Мова Дэталёва

Бясплатнае анлайн-вывучэнне беларускай мовы
https://t.me/movananova

Дакументальны фільм «Кіпіць Няміга» пра знішчэнне гістарычнага Менску

Мова Дэталёва

#фільмы Прапануем правесці суботу з карысцю і паглядзець дакументальны фільм “Кіпіць Няміга”. Вось што пра фільм пішуць яго стваральнікі: Няспыннае будаўніцтва новых буйных аб’ектаў у цэнтры беларускае сталіцы за апошнія гады значна сказіла аблічча Менску і прывяло да гвалтоўнага знішчэньня помнікаў дойлідцтва і археалогіі. Будаўніцтва камэрцыйных аб’ектаў вядуць сумнеўныя структуры — невядома як і на […]

Апытанка пра сучасны сінонім архаізма «чарніца»

Мова Дэталёва

Практычна ўсе адказы на папярэднюю апытанку правільныя! Сапраўды, сінонім “дзясніцы” – гэта “правая рука”. Відаць, слова было занадта простае для вас. А вось паспрабуйце адгадаць, які ж сучасны сінонім архаізма “чарніца”: 1. Манашка – 110 41%2. Чарніцы (ягады) – такім слова і засталося ў сучаснай мове – 72 27%3. Лазня, якая паліцца “па-чорнаму” – 83 […]

Гістарызмы і архаізмы: чаму адны састарэлыя словы знікаюць, а іншыя маюць адпаведнікі

Мова Дэталёва

#тэорыямовы Пагаворым пра гістарызмы ды архаізмы Састарэлыя словы – гэта не абавязкова самыя старыя словы ў мове. Часта наадварот. Як гэта ні дзіўна, самыя старыя словы якраз не старэюць стагоддзямі: дом, нос, людзі, доктар, рука, вечар, вясна, дрэва, снег, лес, балота і г.д. Гэта тлумачыцца тым, што яны служаць назвамі неабходных нам паняццяў, якія існавалі […]

Выпуск «Мовы Нановы» з Уладзімірам Арловым пра беларускую лацінку

Мова Дэталёва

#мовананованабелсаце Цікавы выпуск “Мовы Нановы” з пісьменнікам Уладзімірам Арловым на тэму беларускай лацінкі. Дарэчы, сам Уладзімір Арлоў напісаў некалькі сваіх кніг менавіта лацінкаю. А вы ўмееце пісаць ці хаця б чытаць па-беларуску лацінскім правапісам? https://www.youtube.com/watch?v=VBk20HLRM8U&list=PLBwldJkHLbfbRPvNLghIyzmDu230D5kNY&index=70 Выпуск 69 Лацінка

Вечар слова для тых, хто піша вершы па-беларуску

Мова Дэталёва

Пішаце вершы па-беларуску? А можа яшчэ з даўніх часоў хоць адзін вершык дзесь ляжыць у вас? А пачытаеце яго нашай невялікай кампаніі? У гэты чацвер плануем зладзіць вечар слова. Часценька даводзіцца чуць, што многія не майстры слова, не паэты, баяцца паказаць сваю творчасць. Сябры, паэзія бывае розная. Не абавязкова гэта высокія словы, не абавязкова гэта […]

Адкуль пачынаўся Менск: археолаг Сяргей Тарасаў пра старажытны горад на Менцы

Мова Дэталёва

#цікавінкі Лічыцца, што 3 сакавіка 1067 г. Менск (Мінск) упершыню згадваўся ў летапісах – “дзякуючы” крывавай бітве на Нямізе. Многія і думаюць, што Менск быў заснаваны на рацэ Няміга, хаця дасведчаныя археолагі лічаць, што першы Менск усё ж быў заснаваны на рацэ Менка, а ўжо пасля спалення перанесены на раку Няміга. Прапануем урыўкі з лекцыі археолага, даследчыка […]

Яўген Кот распавядзе пра духаў і істот беларускай міфалогіі

Мова Дэталёва

У існаванне якіх міфічных істотаў верылі беларусы? Хто мог спакусіць, хто звесці ў блуд, а хто, наадварот, уратаваць хату ці майно? Пагутарым пра духаў і істот беларускай міфалогіі з мастаком і даследчыкам беларускай міфалогіі Яўгенам Катом. 3 сакавіка ў 19.00 Zoom (каб атрымаць спасылачку, адзначайцеся ў каментарах)

Слова «пагода» ў беларускай мове азначае добрае надвор’е

Мова Дэталёва

#слоўнік Правільны адказ у нашай апытанцы – №2. Сапраўды, слова “пагода” ў беларускай мове ёсць і азначае “добрае надвор’е”. Дрэннае ж надвор’е можна назваць непагадзю. А яшчэ бывае адліга, імжа, слота… Калі для вас гэтыя словы новыя альбо незразумелыя – глядзіце слоўнічак па тэме “Вясна” тут: https://www.movananova.by/zaniatki/slounik-vyasna.html