#цікавінкі Лічыцца, што 3 сакавіка 1067 г. Менск (Мінск) упершыню згадваўся ў летапісах – “дзякуючы”…

#цікавінкі
 
Лічыцца, што 3 сакавіка 1067 г. Менск (Мінск) упершыню згадваўся ў летапісах – “дзякуючы” крывавай бітве на Нямізе. Многія і думаюць, што Менск быў заснаваны на рацэ Няміга, хаця дасведчаныя археолагі лічаць, што першы Менск усё ж быў заснаваны на рацэ Менка, а ўжо пасля спалення перанесены на раку Няміга.
 
Прапануем урыўкі з лекцыі археолага, даследчыка старажытнага Менска і Полацкага княства Сяргея Тарасава, якую ён чытаў на курсах “Мова Нанова”.
 
Адкуль пачынаўся Менск?
 
…На самым золку сваёй гісторыі Менску давялося перажыць некалькі моцных катаклізмаў. Сярод іх самым вялікім было перанясенне ўласна горада на новае месца. Туды, дзе і сёння стаіць наша сталіца. Старажытны пачатковы Менск паўстаў блізка вёсак Гарадзішча і Азярцо (за Малінаўкай). Тут і сёння ў сутоцы невялічкага, амаль перасохлага ручая з гордым імем Дунай і крынічнай бруістай ракі Мены (Менкі) стаяць рэшткі колішняга горада, абнесеныя 10-метровымі валамі. Рака і дала назву гораду. Вакол гарадзішча, чыя плошча складае каля аднаго гектара, месцілася адкрытае пасяленне – селішча плошчаю блізка 40 гектараў.
 
Комплекс на Менцы значна старэйшы за ўмацаванае пасяленне на Нямізе ў цэнтры сучаснай сталіцы. Ужо ў 10 – пачатку 11 стст. у сутоцы Дуная і Менкі існаваў сапраўдны горад. На Нямізе ж ён паўстае не раней другой паловы 11 ст.
 
Калі вы зацікавіліся, далей чытайце тут: https://www.movananova.by/zaniatki/zanyatki-177/slounik-adkul-pachynausya-mensk.html