Мова Дэталёва

Бясплатнае анлайн-вывучэнне беларускай мовы
https://t.me/movananova

На занятках адбудзецца анлайн-падарожжа ў Скандынавію з гідам Уладзімірам Ткачэнкам

Мова Дэталёва

На нашых чарговых занятках мы выправімся ў анлайн-падарожжа ў Скандынавію. Нашым анлайн-госцем стане гід па Скандынавіі Уладзімір ТКАЧЭНКА. Каб узяць удзел у занятках, у вас мусіць быць акаунт у google.com (напрыклад, пошта на gmail.com) і вы павінны пакінуць які-небудзь каментар пад гэтым пастом.

Песня «I wanna be loved by you» прагучала ў беларускай агучцы ад Gavarun.by

Мова Дэталёва

#спевы Ці чулі вы сусветна вядомы спеў “I wanna be loved by you”, які ў камедыі “У джазе толькі дзяўчаты” (“Хтосьці любіць гарачае”) выконвае Мэрылін Манро, у агучцы на беларускуюм мову? Гэта варта таго, каб паслухаць! Агучыла спеў студыя gavarun.by https://www.youtube.com/watch?v=o-u9PPgS5D4 Хачу быць каханаю / I wanna be loved by you Агучана студыяй Gavarun.by Вершаваны […]

Канчаткі -а і -у ў родным склоне назоўнікаў мужчынскага роду

Мова Дэталёва

#граматыка ЛістападА ці лістападУ? ПейзажА альбо пейзажУ? Балючая для многіх тэма: канчаткі -у і -а ў родным склоне Чым адрозніваюцца паміж сабой у нашай мове формы лістапада і лістападу, гука і гуку, пейзажа і пейзажу і падобныя да іх? Тэма, прысвечаная ўжыванню канчаткаў -а і -у ў родным склоне, шырока вывучаецца і на ўроках беларускай […]

У чацвер удзельнікаў чакаюць заняткі з лічэбнікам і моўныя гульні

Мова Дэталёва

У гэты чацвер ніякай спецыфічнай тэмы дня. Гуляем! Вас чакае 2 часткі:1⃣ Працуем з лічэбнікам. Тэорыя, тэсты, практыкаванні. (19:05-20:00) 2⃣ Аб’ядноўваемся ў каманды і гуляем некалькі розных тураў, дзе вы зможаце актыўна задзейнічаць свой моўны апарат. (20:05-21:00 арыенціровачна) Магілёў — не Магілёў без традыцыйных гульняў. Каб атрымаць спасылку на канферэнцыю, пастаўце плюс у каменты — […]

Максім Каралёў раскажа на анлайн-сустрэчы пра выклікі для сучаснай сям’і

Мова Дэталёва

Сябры, запрашаем вас у ЧАЦВЕР, 11 сакавіка, на чарговую анлайн-сустрэчу з неверагодна цікавым госцем і неверагодна актуальнай тэмай! Сацыёлаг, гісторык, навуковы стажыст Варшаўскага ўніверсітэта МАКСІМ КАРАЛЁЎ распавядзе пра разнастайныя выклікі, якімі сённяшні свет выпрабоўвае сям’ю. Будзе над чым задумацца, будзе пра што паразважаць!Пакідайце “+” у каментарах, і мы дашлём вам запрашальную спасылку!

Размова з Таццянай Вадалажскай пра змены ў гарадах

Мова Дэталёва

Часта чуем, што мы вельмі змяніліся апошнім часам. А як змяніліся нашыя гарады? Як на іх уплываюць тэхналогіі, пандэмія, грамадска-палітычныя падзеі? Пагутарым пра гэта з метадолагам і сацыёлагам, кандыдатам сацыялагічных навук, экспертам Агенцтва гуманітарных тэхнологій, праграмным каардынатарам Лятучага ўніверсітэта Таццянай Вадалажскай. Моўная частка і прыязная кампанія таксама будуць, таму і на сур’ёзныя тэмы паразмаўляем, і […]

Заняткі пра жыццё сучаснага беларускага тэатра і Купалаўскі тэатр

Мова Дэталёва

Сітуацыя вакол Купалаўскага тэатра апошнім часам выклікае шмат эмоцый. “Тутэйшыя” ці “Паўлінка”, Купала ці Лупака? Калі хочаце дазнацца пра жыццё сучаснага беларускага тэатра, удзельнічайце ў нашых занятках. Стаўце плюс у каментарах, каму дасылаць запрашэнне на канферэнцыю zoom.

Масленічны тыдзень: традыцыі і справы на кожны дзень

Мова Дэталёва

#цікавінкі Ці ведаеце вы, што ўжо ідзе Масленічны тыдзень? На кожны дзень гэтага тыдня прыпадае асаблівая справа. Панядзелак (яшчэ мае назву “сустрэча”) — ішлі ў госці адзін да аднаго сваты. У гэты ж дзень рабілі пудзіла, з якім пасля хадзілі па вёсцы. Аўторак (“зайгрыш”) — аглядалі нявест. Серада (“лакамка”) — зяць прыходзіў на бліны да цешчы. […]

Слоўнік віншаванняў і зычэнняў па-беларуску

Мова Дэталёва

#слоўнік Адныя адзначаюць 8 сакавіка, другія – не. Як робіце вы? У любым выпадку слоўнік на тэму “Віншаванні і зычэнні” будзе карысны – калі не сёння, дык іншым разам зможаце кагосьці павіншаваць на роднай мове! Шаноўны! Шаноўная! Шаноўныя!Вяльможная спадарыня! Мілая пані! Прыўкрасная паненачка! (Слова “прыўкрасная” ўвёў ва ўжытак Уладзімір Караткевіч) Васпані! (уплыў польскай мовы) Дарагі […]