#фільмы
Прапануем правесці суботу з карысцю і паглядзець дакументальны фільм “Кіпіць Няміга”.
Вось што пра фільм пішуць яго стваральнікі:
Няспыннае будаўніцтва новых буйных аб’ектаў у цэнтры беларускае сталіцы за апошнія гады значна сказіла аблічча Менску і прывяло да гвалтоўнага знішчэньня помнікаў дойлідцтва і археалогіі. Будаўніцтва камэрцыйных аб’ектаў вядуць сумнеўныя структуры — невядома як і на падставе чаго яны атрымалі дазвол на брутальнае зьнішчэнне гістарычных помнікаў. Хто стаіць за агідным парушэннем закону? Чаму і грамадцтва, і навукоўцы, і будаўнікі адхіленыя ад прыняцця найважнейшых рашэнняў, што фармуюць візітоўку Беларусі — яе сталіцу?
https://www.movananova.by/medyateka/kipic-nyamiga.html