Пішаце вершы па-беларуску? А можа яшчэ з даўніх часоў хоць адзін вершык дзесь ляжыць у вас? А пачыта…

Пішаце вершы па-беларуску? А можа яшчэ з даўніх часоў хоць адзін вершык дзесь ляжыць у вас? А пачытаеце яго нашай невялікай кампаніі?

У гэты чацвер плануем зладзіць вечар слова.

Часценька даводзіцца чуць, што многія не майстры слова, не паэты, баяцца паказаць сваю творчасць.
Сябры, паэзія бывае розная. Не абавязкова гэта высокія словы, не абавязкова гэта рыфма і не абавязкова гэта нешта ў рамках правілаў.
Нам галоўнае тое натхненне і тыя пачуцці пры якіх вы напісалі сваё слова.
Вось і зладзім такі вечар паэтаў-дылетантаў.

Можа вы прафесійны паэт і валодаеце ведамі складання вершаў, а мабыць зусім не пісалі ніколі — таксама сардэчна запрашаем.

Вас чакае 2 часткі:
1⃣
Працуем з дзеепрыметнікам. Тэорыя, тэсты, практыкаванні. (19:05-20:00)
2⃣ Гаворым пра паэзію, чытаем свае вершы, абмяркоўваем. А таксама напішам сваё бурымэ. (20:05-21:00)

Каб атрымаць спасылку на канферэнцыю, пастаўце плюс у каменты — і яна будзе вас у чацвер зранку.