У нас будуць заняткі ў супер незвычайным месцы! Ці бачылі вы самы стары драўляны дом у Беларусі, пабудаваны па ўнікальнай тэхналогіі? Пра таямніцы старога лямуса нам раскажа ксёндз Антоні Грэмза! Далучайцеся да анлайн трансляцыі! Гэтым разам яна будзе праз нашу старонку ў інстаграм https://instagram.com/movananovaharodnia?igshid=1n9fizwfvzakk Падпісвайцеся і да сустрэчы заўтра ў прамым эфіры
Мова Дэталёва
Бясплатнае анлайн-вывучэнне беларускай мовы
https://t.me/movananova
Пра страчаныя нашым народам помнікі культавай архітэктуры мы будзем размаўляць з вядомым мастацтвазн…
Пра страчаныя нашым народам помнікі культавай архітэктуры мы будзем размаўляць з вядомым мастацтвазнаўцам, гісторыкам мастацтва і мастаком Сяргеем ХАРЭЎСКІМ на нашых наступных анлайн-занятках 12 красавіка. У спадара Сяргея ёсць і цікавыя звесткі пра зніклыя храмы былога Рэчыцкага павету. Каб узяць удзел у занятках, пакінце пад гэтым пастом які-небудзь каментар, і мы дашлем вам спасылку на […]
#цікавінкіКомікс па-беларуску пра бурсонікаў з 1992 г. У каго такі быў?)Паглядзець ды пачытаць (а дл…
#цікавінкі Комікс па-беларуску пра бурсонікаў з 1992 г. У каго такі быў?) Паглядзець ды пачытаць (а для кагосьці і ўзгадаць дзяцінства) можна тут: https://www.movananova.by/zaniatki/komiks-dze-zhyli-bursoniki.html
#цікавінкіВусная гісторыя – што гэта такое, і як спрычыніцца да яе стварэння?Вусная гісторыя — гэта …
#цікавінкі Вусная гісторыя – што гэта такое, і як спрычыніцца да яе стварэння? Вусная гісторыя — гэта накірунак у гістарычных даследваннях, заснаваны на метадзе стварэння вуснага ўспаміна, як аўтабіяграфічнай (тэматычнай) гістарычнай крыніцы, і яго аналізе з дапамогай міждысцыплінарных методык; сацыяльная практыка трансляцыі і перадачы памяці, а таксама рэканструкцыі і фіксацыі індывідуальнай ці калектыўнай ідэнтычнасці (сямейнай, […]
38 гадоў таму 7 красавіка 1983 года на праваслаўнае сьвята Дабравесьця спынілася сэрца легендарнай б…
38 гадоў таму 7 красавіка 1983 года на праваслаўнае сьвята Дабравесьця спынілася сэрца легендарнай беларускай паэткі Ларысы Геніюш, ахвярнай хрысьціянкі, нязломнай патрыёткі, сакратаркі БНР на чужыне і пакутніцы камуністычнага ГУЛАГу, “сэрца, расьпятае на заінелых дратах Поўначы за Беларусь”! Запрашаем у гэты вечар узгадаць разам яе жыцьцё і творчасць разам зь вядомай журналісткай і грамадзкай дзяячкай […]
У гэты чацвер горад засынае і прачынаецца мафія!Вас чакае 2 часткі:1⃣ Працуем з беларускай. …
У гэты чацвер горад засынае і прачынаецца мафія! Вас чакае 2 часткі:1⃣ Працуем з беларускай. Тэорыя, тэсты, практыкаванні. (19:05-20:00) 2⃣ Гуляем у мафію. (20:05-21:00 арыенціровачна) Калі хочаце гуляць, а не толькі быць гледачом, то камера+мікрафон абавязковыя. Каб атрымаць спасылку на канферэнцыю, пастаўце плюс у каменты — і яна будзе ў вас у чацвер зранку.
Даражэнькія, запрашаем вас на незвычайныя заняткі. Да нас завітаюць сур’ёзныя людзі – чыноўнікі Мік…
Даражэнькія, запрашаем вас на незвычайныя заняткі. Да нас завітаюць сур’ёзныя людзі – чыноўнікі Мікалай Сяргеевіч і Сяргей Мікалаевіч. Яны гатовыя адказаць на вашыя каверзныя пытанні і намаляваць нам перспектывы светлай будучыні. І калі вы зараз думаеце: “Навошта мне такі стрэс у сераду ўвечары?” – то не хвалюйцеся! Запрошаныя чыноўнікі – гэта вольныя купалаўцы Міхась Зуй […]
15 беларускіх сем’яў эмігравалі ў Польшчу, каб атрымаць бясплатныя лекі для лячэння пры СМА (спіналь…
15 беларускіх сем’яў эмігравалі ў Польшчу, каб атрымаць бясплатныя лекі для лячэння пры СМА (спінальна цяглічная атрафія). Калі пацыент не атрымлівае лекі Spinraza, то СМА – гэта павольнае паміранне чалавека. У 56 краінах свету лекі прадастаўляюцца бясплатна. Але Беларусь не ўваходзіць у гэты спіс. Як цяпер неабыякавыя людзі змагаюцца за лекі і тэрапію для дзяцей […]
#тэорыямовыПрацягваем разбірацца, з якіх чужых моваў мы запазычылі словы і актыўна імі карыстаемся….
#тэорыямовы Працягваем разбірацца, з якіх чужых моваў мы запазычылі словы і актыўна імі карыстаемся. Пачатак – тут. 7. Балтызмы Найбольш старажытныя пазычкі. Гэта назвы асобаў па прафесіі (дойлід), назвы гаспадарчых будынкаў і іх частак (еўня, рэя), назвы сельскагаспадарчых і прыродных паняццяў (дзірван, жвір). 8. Царкоўнаславянізмы (=стараславянізмы) Невялікая група лексікі. Яе пашырэнню ў беларускай мове садзейнічала распаўсюджанне праваслаўя, у больш познія часы […]
#мовананованабелсацеШто падштурхнула сясцёр Кацярыну ды Яўгенію да пераходу на беларускую мову? Як б…
#мовананованабелсаце Што падштурхнула сясцёр Кацярыну ды Яўгенію да пераходу на беларускую мову? Як без гвалту прышчапіць цікавасць ды любоў да беларушчыны дзецям? Колькі ў Беларусі мае быць дзяржаўных моваў, на думку сясцёр? У чым феномен жаночых пратэстаў 2020 года? Пры якіх абставінах Кацярыну затрымалі і адправілі ў ЦІП на Акрэсціна? Пра гэта распавядуць сёстры Пархомчык. […]