#мовананованабелсацеШто падштурхнула сясцёр Кацярыну ды Яўгенію да пераходу на беларускую мову? Як б…

#мовананованабелсаце

Што падштурхнула сясцёр Кацярыну ды Яўгенію да пераходу на беларускую мову? Як без гвалту прышчапіць цікавасць ды любоў да беларушчыны дзецям? Колькі ў Беларусі мае быць дзяржаўных моваў, на думку сясцёр? У чым феномен жаночых пратэстаў 2020 года? Пры якіх абставінах Кацярыну затрымалі і адправілі ў ЦІП на Акрэсціна? Пра гэта распавядуць сёстры Пархомчык. А таксама яны падзеляцца ідэямі, як не ўпадаць у роспач, ды на прыкладзе пакажуць, як заўважаць станоўчыя перамены. У граматычнай частцы патлумачым, чым адрозніваецца “яйцо” ад “яйка”, а ў “Дзіцячай заМове” распавядзем пра ўжыванне некаторых шматзначных беларускіх словаў.

https://www.youtube.com/watch?v=5fLXM4F2QfE

Затрымалі і пагражалі адправіць дзіця ў прытулак | Задержали и грозили отправить ребенка в приют

Кацярына Пархомчык сама прыйшла ў РАУС, каб выканаць фармальнасці закрыцця адміністратыўнае справы. Яна не чакала падвоху, таму была разам з трохгадовым дзіцём, якога не было з кім пакінуць. Але справу не закрылі. https://belsat.eu/?p=1748661

Што падштурхнула…