Мова Дэталёва

Бясплатнае анлайн-вывучэнне беларускай мовы
https://t.me/movananova

Гісторык Валянціна Лебедзева распавядзе пра Мітрафана Доўнар-Запольскага

Мова Дэталёва

На нашыя наступныя заняткі да нас далучыцца вядомая даследчыца гісторыі адраджэння беларускай дзяржаўнасці ў ХХ стагоддзі, гісторык Валянціна ЛЕБЕДЗЕВА. Яна распавядзе пра выдатнага гісторыка і эканаміста канца ХІХ пачатку ХХ стагоддзя, нашага земляка Мітрафана Доўнар-Запольскага.Каб узяць удзел у занятках – пакіньце любы каментар пад гэтым пастом. Для ўдзелу ў анлайн-канферэнцыі патрэбны акаунт у google.com (напрыклад, […]

Вершы беларускіх паэтаў пра Вялікдзень

Мова Дэталёва

Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос! Менавіта так па-беларуску вітаюцца на Вялікдзень. Віншуем усіх, хто адзначае “свята святаў” сёння ды прапануем пачытаць вершы беларускіх паэтаў пра Вялікдзень. Ларыса Геніюш Хрыстос уваскрос!і свет прачнуўсявясной на голлечку бяроз.Ударыў звон на Беларусі:Хрыстос уваскрос!Хрыстос уваскрос!Хрыстос уваскрос з крыві і болю,каб светач праўды не пагас.Васкрос Ён для крывіцкіх сёлаў,васкрос Ён, брацці, і […]

Карысныя моўныя цікавінкі пра правільныя націскі ў словах

Мова Дэталёва

Як правільна казаць: “вУсы” альбо “вусЫ”? “СпінА” ці “спІна”? Карысныя моўныя цікавінкі за 2 хвіліны! https://www.youtube.com/watch?v=P_FueH9fZAs Мова Нанова на Белсаце: дзіцячая заМова 01 Мова Нанова — самыя масавыя ў свеце курсы беларускай мовы Запрашаем на сайт з online-заняткамі www.movananova.by Далучайцеся да нашых суполак https://www.facebook.com/movananova https://vk.com/movananova https://twitter.com/movananova

Прымаўкі пра красавік

Мова Дэталёва

#цікавінкі Сакавік праляцеў надзвычай хутка, вы заўважылі? Распачаўся новы месяц вясны – красавік. Прымаўкі пра красавік Красавік сініць і дзьме, бабам цяпло нясе, а мужык пазірае ды галавою ківае. У красавіку грымот – цёплы будзе год. Красавік сушыць, нічога з зямлі не рушыць. У красавіку зямля прэе. У красавіку дождж праходзіць, сонца грэе – тады ўсякі не збяднее. Красавіцкі ручай зямлю будзіць. Сонейка з […]

На занятках па беларускай мове абмяркуюць 1 красавіка і жарты

Мова Дэталёва

Сустракаемся ўжо заўтра! Вас чакае 2 часткі:1⃣ Працуем з беларускай. Тэорыя, тэсты, практыкаванні. (19:05-20:00) 2⃣ Размаўляем пра 1 красавіка і жарты. Дзелімся гісторыямі. Крыху гуляем. (20:05-21:00 арыенціровачна) Каб атрымаць спасылку на канферэнцыю, пастаўце плюс у каменты — і яна будзе ў вас заўтра зранку.

Археолаг Алесь Гаршкоў раскажа пра сучасную археалогію ў Беларусі

Мова Дэталёва

Сябры, у сераду ў нас у гасцях Алесь Гаршкоў — магістар гістарычных навук, аспірант кафедры гісторыі Беларусі, археалогіі і спецыяльных гістарыяных дысцыплін Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, малодшы навуковы супрацоўнік Гродзенскага дзяржаўнага музея гісторыі рэлігіі, археолаг. Далучайцеся, будзе надзвычай пазнавальная размова! Абмяркуем сучасную археалогію ў Беларусі, працэс раскопак, цікавыя знаходкі, а таксама дазнаемся, як […]

Уладзімір Арлоў распавядзе пра Дзень Волі, сцяг і герб «Пагоня»

Мова Дэталёва

Мы працягнем размаўляць пра БНР. Пісьменнік і гісторык Уладзімір Арлоў распавядзе нам пра тое, як з’явіўся Дзень Волі і чаму так называецца. А таксама пра сімвалы: сцяг і герб “Пагоня”. Стаўце плюс, каму дасылаць запрашэнне.

Уладзімір Арлоў падрыхтаваў падборку цікавых фактаў пра БНР

Мова Дэталёва

#мовананованабелсаце Дзень Волі прайшоў, але даведацца больш пра Беларускую Народную Рэспубліку ніколі не позна! Уладзімір Арлоў падрыхтаваў для вас падборку цікавых фактаў пра БНР. Напрыклад, тэрыторыя БНР была ўдвая большая за тэрыторыю сучаснай Рэспублікі Беларусь. Цікава? Глядзіце поўны выпуск тэлеверсіі “Мова Нанова” па спасылцы ніжэй: https://www.youtube.com/watch?v=kqY_FT9lAJM БНР была ўдвая большая за РБ | БНР была […]

Творчая сустрэча з Аляксандрам Ждановічам пройдзе 30 сакавіка ў Zoom

Мова Дэталёва

На гэтым тыдні збіраемся ў незвычайны для нашых заняткаў дзень – аўторак. Фармат таксама новы – творчая сустрэча. А сустракацца будзем з акцёрам Аляксандрам Ждановічам, добра вядомым кожнаму беларусу як Маляваныч з “Калыханкі”. Настройвайцеся на творчы лад, рыхтуйце пытанькі, рабіце гарбатку і далучайцеся да нашай утульнай кампаніі 30 сакавіка (аўторак) а 19.00 Zoom (каб атрымаць […]

Маляваныч Аляксандр Ждановіч завітае на анлайн-заняткі

Мова Дэталёва

Гэтым разам да нас завітае вядомы многім з дзяцінства Маляваныч – акцёр Аляксандр ЖДАНОВІЧ. Далучайцеся да нашых анлайн-заняткаў. Каб атрымаць спасылку на відэаканферэнцыю, пакінце які-небудзь каментар пад гэтым пастом. Для ўдзелу патрэбны акаунт у google.com (напрыклад, паштовая скрыня на gmail.com).