38 гадоў таму 7 красавіка 1983 года на праваслаўнае сьвята Дабравесьця спынілася сэрца легендарнай б…

38 гадоў таму 7 красавіка 1983 года на праваслаўнае сьвята Дабравесьця спынілася сэрца легендарнай беларускай паэткі Ларысы Геніюш, ахвярнай хрысьціянкі, нязломнай патрыёткі, сакратаркі БНР на чужыне і пакутніцы камуністычнага ГУЛАГу, “сэрца, расьпятае на заінелых дратах Поўначы за Беларусь”!

Запрашаем у гэты вечар узгадаць разам яе жыцьцё і творчасць разам зь вядомай журналісткай і грамадзкай дзяячкай з Прагі Аленай Ціхановіч і сьпявачкай Тацьцянай Грыневіч, першай скрыпкай беларускіх плошчаў і маршаў!

Пачатак а 20-й. Рэгістрацыя тут: https://forms.gle/F1k9uYJu8MyTVvMZA

Усіх, хто шануе імя, вершы і жыцьцёвы чын Ларысы Геніюш, а таксама тых, хто яшчэ ня чуў пра непраслаўленую пакуль сапраўдную беларускую сьвятую XX стагодзьдзя і нябёсную апякунку жаночых пратэстаў 2020 года, запрашаем на онлайн-вечарыну памяці.

Узгадаем разам дэталі біяграфіі і вершы Ларысы Геніюш, паслухаем песьні на яе вершы. Ахвотныя змогуць прачытаць свае ўлюблёныя вершы паэткі.