Даражэнькія, запрашаем вас на незвычайныя заняткі. Да нас завітаюць сур’ёзныя людзі – чыноўнікі Мік…

Даражэнькія,
запрашаем вас на незвычайныя заняткі. Да нас завітаюць сур’ёзныя людзі – чыноўнікі Мікалай Сяргеевіч і Сяргей Мікалаевіч. Яны гатовыя адказаць на вашыя каверзныя пытанні і намаляваць нам перспектывы светлай будучыні.

І калі вы зараз думаеце: “Навошта мне такі стрэс у сераду ўвечары?” – то не хвалюйцеся! Запрошаныя чыноўнікі – гэта вольныя купалаўцы Міхась Зуй і Зміцер Есяневіч з «ЧинЧинЧенэл». Таму бюракратыя бюракратыяй, а творчыя тэмы таксама ўвагай не абмінем

7 красавіка ў 19.00
Zoom (каб атрымаць спасылачку, адзначайцеся ў каментарах)