ДНІ МАЛІТВЫ ЗА ГОРАД МІНСК – 20238 верасня 2023, Свята Нараджэння Багародзіцы – гэта добрая нагода, каб у асаблівай малітве ўзгадаць шматканфесійны горад Мінск, які святкуе сваё 956-годдзе. У мінскіх грэка-каталіцкіх супольнасцях “вяночак малітвы” пачаўся ўжо ў сераду – 6 верасня 2023 (на Літургіі ў парафіі Маці Божай Нястомнай Дапамогі) . – 8 верасня – […]
Грэка-католікі Беларусі
Беларуская Грэка-Каталіцкая Царква
8 верасня — свята Нараджэння Багародзіцы ў візантыйскай традыцыі
8 ВЕРАСНЯ – СВЯТА НАРАДЖЭННЯ БАГАРОДЗІЦЫ1.Літургічны год у візантыйскай традыцыі адкрываюць і завяршаюць два вялікія святы Маці Божай: Раство Багародзіцы 8 верасня і Яе Успенне 15 жніўня. Два святы, якія злучаюць літургічны цыкл у адной таямніцы Хрыста, а значыць, Найсвятой Дзевы Марыі і самой Царквы: – якая нараджаецца, як Дзева Марыя – жаданая і любімая […]
Хрыстос вучыць пра ўбогіх духам і Нябеснае Валадарства
Якім жа з’яўляецца вучэнне Хрыста, паказваюць Яго ўласныя словы: тыя, хто прагне дайсці да вечнага шчасця, няхай імкнецца пазнаць ступені гэтага блаславёнага ўзыходжання. «Шчаслівыя, – кажа, – убогія духам, бо іх ёсць Валадарства Нябеснае» (Мц 5, 3). Можна было б задумвацца, пра якіх убогіх кажа Ісус, калі кажа «шчаслівыя ўбогія». Ён не зазначыў, як трэба […]
IV уніяцкая канферэнцыя ў Пінску сабрала 124 удзельнікі
7 верасня 1933 г. у Пінску пачала працу IV уніяцкая канферэнцыя. У ёй прынялі ўдзел 124 чалавекі, з іх 88 святароў, астатнія — семінарысты Пінскай духоўнай семінарыі. Найбольшая колькасць святароў з Пінска і Пінскай дыяцэзіі ды іншых беларускіх зямель — 45. Прывітанні ад грэка-каталікоў скіравалі біскуп Хамышын і мітрапаліт Шаптыцкі. На гэты раз сярод іх […]
6 верасьня — успамін цуду сьвятога Арханёла Міхала ў Калосах
6 верасьня – Успамін цуду сьвятога Арханёла Міхала ў Калосах У Калосах існавала даўняя хрысьціянская сьвятыня, каля якой была цудатворная крыніца. Шмат людзей — хрысьціянаў і язычнікаў — прыходзіла да яе і навярталіся да праўдзівага Бога. Разьюшаныя язычнікі задумалі зьнішчыць сьвятыню і вернага слугу Гасподняга Архіпа, які служыў пры сьвятыні. Яны паспрабавалі скіраваць паток вады, […]
Пасля І падзелу Рэчы Паспалітай пачаўся перавод уніятаў у праваслаўе
У хуткім часе пасля І падзелу Рэчы Паспалітай у Расійскай імперыі пачаўся перавод уніятаў у праваслаўе. Папа Рымскі напісаў імператрыцы Кацярыне ІІ ліст, у якім выступіў у абарону Уніяцкай Царквы на Беларусі. Кацярына ІІ адказала, што для таго, каб выратаваць унію, Папа Рымскі павінен стаць паслухмяным выканаўцам волі расійскай імператрыцы. У 1794 г. быў прыняты […]
Кобрынскі сінод 1626 года рыхтаваў супольны сінод уніятаў і праваслаўных
Пасля забойства Полацкага архібіскупа Язафата Кунцэвіча ў 1623 г. пачаўся пошук кампрамісу паміж уніятамі і праваслаўнымі, ідэалам для кожнага з якіх была адзіная Кіеўская мітраполія. Таму яны ўступаюць у асцярожныя ўзаемныя кантакты, каб знайсці магчымае вырашэнне праблемы існавання іерархій рознай юрысдыкцыі на адной тэрыторыі. Прадметам абмеркавання сталі тэмы, якія кароль Жыгімонт III прапанаваў адразу пасля […]
5 верасня – літургічны ўспамін святой Маці Тэрэзы з Калькуты
5 ВЕРАСНЯ – літургічны Успамін св. МАЦІ ТЭРЭЗЫ з Калькуты. =Агнес Гонджа Баяджыу (Agnes Gonxha Bojaxhiu) нарадзілася 27 жніўня 1910 года ў горадзе Ускюб (цяпер Скоп’е, сталіца Паўночнай Македоніі). Была албанскага паходжання. У 12 гадоў яна адчула пакліканне да манаскага служэння. Праз шэсць гадоў далучылася да Сясцёр з Ларэта ў Ірландыі, узяўшы манаскае імя Тэрэза. […]
5-я ўнійная канферэнцыя ў Пінску прайшла ў напружанай атмасферы
5-6 верасня 1935 г. у Пінску адбылася 5-я ўнійная канферэнцыя. Сітуацыя вакол уніяцкай акцыі заставалася надзвычай напружанай. Польскія колы бачылі ў ёй пагрозу дзяржаўным інтарэсам, бо перашкаджалі пераходу праваслаўных на лацінскі абрад і ўскладнялі паланізацыю ўкраінцаў і беларусаў. Таму палякі выступалі супраць уніяцкай акцыі на розных узроўнях: ад парламенцкай трыбуны, праз публікацыі ў прэсе, заклікі […]
5 верасня — святых Захарыі і Альжбеты, бацькоў Яна Хрысціцеля
5 верасня – святых прарока Захарыі і праведнай Альжбеты, бацькоў прарока Яна Хрысціцеля«У дні Ірада, цара Юдэі, жыў адзін святар на імя Захарыя, з Абіявай чаргі. Ён меў жонку, з дачок Ааронавых, імя яе Лізавета. Яны абое былі справядлівымі перад Богам, беззаганна спаўняючы ўсе пастановы і прыказанні Госпадавы. Ды не мелі дзіця, бо Лізавета была […]