Далей падзеі адбываліся па законе натоўпу: з натоўпу выйшлі два п’яныя «героі», адзін ударыў архібіскупа палкай, другі ўдарыў сякерай па галаве. Гвалт, кроў і па сённяшні дзень нажаль ап’яняюць чалавека не менш, чым гарэлка… Цела Кунцэвіча ледзь не разарвалі на часткі, нехта стрэліў яму (яшчэ жывому) у галаву. Цела паклалі ў бочку і спусцілі ў Дзвіну. Потым «змагары за веру» спустошылі архібіскупскі палац…
І на сённяшні дзень я ў праве выбраць, на якім баку мне быць: ці на баку святых, ці на баку забойцаў. Але я рады, што ў сваім жыцці сустрэўся з такой вялікай і святой постаццю, як святы Язафат Кунцэвіч, дзякуючы якому я прыняў рашэнне быць на баку святых. Таксама я веру, што дзякуючы таму, што некалькі год маліўся ў месцы першага ігуменства святога Язафата, ён заўсёды дапамагае мне стаяць на баку святла, а не цемры!