ЗАБОЙСТВА СВЯТОГА ЯЗАФАТАЗ Дадатку да Беатыфікацыйнага працэсу 1628 г. даведваемся пра падрабязныя а…

ЗАБОЙСТВА СВЯТОГА ЯЗАФАТА

З Дадатку да Беатыфікацыйнага працэсу 1628 г. даведваемся пра падрабязныя акалічнасці нялюдскага забойства св. Язафата, якое ворагі царкоўнай Еднасці намагаюцца і сёння апраўдаць і легалізаваць пад выглядам “народнага паўстання”. Што гэта было за “паўстанне” можам сабе ўявіць, калі чытаем пра разрабаванне архіяпіскапскай рэзідэнцыі:

“…У мінулым 1623 годзе, 12 лістапада, у нядзелю, а 8-й гадзіне, адразу пасля Ютрані, на знак, дадзены звонам на ратушы і гукам званоў усіх цэркваў, без аніякае прычыны і без поваду задумаўшы злачынства супраць усепачэснага Архіяпіскапа Полацкага, не баючыся ані Бога, ані людзей, бессаромна, не звяртаючы ўвагі на цяжкую кару, устаноўленую, каб спыніць бунтаўнікоў, што парушаюць паспаліты спакой, – гэтыя вышэй згаданыя і звінавачаныя асобы, самі, асабіста, а таксама з сваімі памагатымі, вялікім натоўпам, дзесьці каля некалькіх тысяч асоб, узброеныя, сілаю ўварваліся да рэзідэнцыі усепачэснага айца Архіяпіскапа Полацкага ў Віцебску, што каля царквы Найсвяцейшай Багародзіцы, дзе перабываў сам Уладыка, абклалі саломай і пачалі падпальваць.

Уварваўшыся сілай да самога дому і здзяйсняючы свой нядобры, бязлітасны намер, на які ня толькі хрысціяне, але й паганцы не наважыліся б супрацьсвайго зверхніка, а тым больш духоўнага, закалотнікі паднялі руку на ўласнага Пастыра і люта і без міласэрнасці забілі яго. А пасля смерці над целам нябожчыка ўчынілі страшную знявагу, цягалі яго за ногі па зямлі, паглуміліся над ім, здзерлі з яго адзенне, пакінуўшы яго толькі ў валасяніцы, якую ён – як бацька і праведны Пастыр – упакорваючы сябе, насіў; білі і тапталі Уладыку па твары, ранілі і нявечылі ягонае цела, нават пасля смерці, а тады бязлітасна і не па-людску знявечанае цела Уладыкі, схапіўшы за ногі, скінулі з высокай і стромкай гары Прачысценскай, якая ўзвышаецца над ракою Дзвіной… Затым забойцы, прывязаўшы да ягонай шыі ды ног валасяніцу, напоўненую каменнем, паклалі яго ў човен, выплылі за горад і ўтапілі цела ў глыбінях ракі Дзвіны.

У гэты ж час бязлітасна пабілі кіямі слуг Уладыкі, а менавіта: айца Даратэя Лецыковіча, архідыякана; пана Мікалая Окалава, пана Эмануэля Кантакузена, пана Рыгора Ушацкага, пана Івана Ласоўскага, пана Тамаша Сяляву, пана Сцяпана Страхоцкага, пана Паўла Краеўскага, пана Пятра Крукоўскага, пана Цімафея Чачэрскага, пана Тодара Туровіча; іх і многіх іншых слуг усепачэснага Архіяпіскапа не па-людску пабілі палкамі, іншых паранілі рознай зброяй.

Таксама ўвесь дом, быццам нейкія ворагі, усярэдзіне і звонку жахліва спустошылі, а ўсё рухомае дабро, ад найменшага да найбольшага: золата, срэбра, грошы ў гатоўцы, дываны, адзенне, кухонны посуд, цынкавы, медны посуд, вельмі шмат правоў і фундацыйных дэкрэтаў на розныя ўгоддзі і царкоўныя маёнткі, розныя іншыя дэкрэты, запісы, а таксама ўсю ўласнасць вышэй названых ды рэшты слуг Уладыкі: як тое: срэбра, грошы, адзенне, зброю і шмат іншага, малога і вялікага – усё гвалтоўна разрабавалі. З падвала нябожчыка павыносілі напоі і