МАЛІТВА ЗА ЦАРКОЎНУЮ ЕДНАСЬЦЬ
Госпадзе, Ты аб’яднаў розныя народы ў вызнаньні Твайго Найсьвяцейшага Імя. Горача просім Цябе за хрысьціянскія народы Ўсходу. Ведаем, якое паважнае месца займалі яны некалі ў Тваёй Царкве. Горача просім Цябе – натхні іхнія сэрцы жаданьнем здабыць царкоўную еднасьць, каб яны разам з намі стварылі адзін статак на чале з адным Пастырам. Дай, Госпадзе, каб яны пакорным сэрцам праняліся навукай сваіх раньніх сьвятых Настаўнікаў, якія зьяўляюцца таксама і нашымі Айцамі ў веры. Захавай нас ад усялякіх хібаў, якія маглі б іх аддаляць ад нас. Няхай запануе дух згоды і любові, бо гэта знак Тваёй прысутнасьці паміж вернымі хрысьціянамі. Няхай хутка прыйдзе той дзень, калі нашыя малітвы зьяднаюцца з іхнімі малітвамі і калі кожны народ ды ўсё чалавецтва прызнае Цябе – як нашага Госпада Ісуса Хрыста. Амін.