Грэка-католікі Беларусі

Беларуская Грэка-Каталіцкая Царква

13-22 кастрычніка 2023 у Мінску дэкада малітоўнага ўшанавання Св. Яна Паўла ІІ, Папы

Грэка-католікі Беларусі #Царква

13 – 22 кастрычніка 2023: ДЭКАДА МАЛІТОЎНАГА ЎШАНАВАННЯ Св. ЯНА ПАЎЛА ІІ, ПАПЫ. (16.10.1978 абранне Біскупам Рыму – 22.10.1978 уступленне на катэдру св. Пятра). =У МІНСКУ Дэкада пачынаецца ў Пятніцу 13.10.2023: Боская Літургія ў 18:30 у храме Прав. Язэпа (вул. Арджанікідзе, д. 6) – Дэкада зявяршаецца ў Нядзелю 22.10.2023: Боская Літургія ў 11:00 у храме […]

Малітва Госпаду Усемагутнаму пра прабачэнне, спакойны сон і Божую ласку

Грэка-католікі Беларусі #Царква

Госпадзе Усемагутны, Ты давяршаеш меру дня і наводзіш цемру ўночы, якую Ты прызначыў для адпачынку целаў нашых. Дай нам прабачэнне і адпушчэнне грахоў, якія мы ўчынілі добраахвотна ці міжвольна, свядома ці несвядома, думкамі, словамі і ўчынкамі. Памяні ўсіх братоў нашых праз заступніцтва Найсвяцейшай Багародзіцы і святых Тваіх. Дай нам спакойны сон, вольны ад злых мрояў […]

У Магілёве адсвяткавалі 240-годдзе заснавання Магілёўскай архідыяцэзіі

Грэка-католікі Беларусі #Царква

https://catholic.by/3/news/belarus/16402-u-magiljove-z-udzelam-nuntsyya-i-ierarkhau-adsvyatkavali-240-goddze-z-chasu-zasnavannya-magiljouskaj-arkhidyyatsezii У Магілёве з удзелам нунцыя і іерархаў адсвяткавалі 240-годдзе з часу заснавання Магілёўскай архідыяцэзіі 7 кастрычніка, ва ўспамін Маці Божай Ружанцовай, у Магілёве адбыўся VII Ружанцовы кангрэс, прысвечаны 240-годдзю Магілёўскай архідыяцэзіі, у якую ўвайшлі ўсе католікі лацінскага абраду на тэрыторыі тагачаснай Расійскай імперыі.

Берасцейская унія як аднаўленне еднасці Кіеўскай мітраполіі з Біскупам Рыму

Грэка-католікі Беларусі #Царква

На Сінодзе біскупаў Кіеўскай мітраполіі 16-20 кастрычніка (6-10 паводле старога юліянскага календара) 1596 г. ў Берасьці было абвешчана пра АДНАЎЛЕНЬНЕ ЕДНАСЬЦІ Кіеўскай мітраполіі з Біскупам Рыму і Паўсюднай Царквой, а ня толькі з каталіцкай Царквой у Рэчы Паспалітай, як часта можна прачытаць. Ніякай новай царкоўнай структуры тады не стваралася – працягвала існаваць ранейшая, з усім […]

У Магілёве пройдзе VII Ружанцовы кангрэс да 240-годдзя Магілёўскай архідыяцэзіі

Грэка-католікі Беларусі #Царква

https://catholic.by/3/news/announcements/16244-u-magiljove-projdze-vii-ruzhantsovy-kangres-u-240-yu-gadavinu-z-chasu-zasnavannya-magiljouskaj-arkhidyyatsezii У Магілёве пройдзе VIІ Ружанцовы кангрэс у 240-ю гадавіну з часу заснавання Магілёўскай архідыяцэзіі 7 кастрычніка, ва ўспамін Маці Божай Ружанцовай, у Магілёве адбудзецца VII Ружанцовы кангрэс, які сёлета пройдзе ў 240-ю гадавіну з часу заснавання Магілёўскай архідыяцэзіі.

Біскуп Яшэўскі прадстаўляе Касцёл у Беларусі на Генеральнай асамблеі Сіноду Біскупаў

Грэка-католікі Беларусі #Царква

https://catholic.by/3/news/vatican/16387-biskup-yasheuski-pradstaulyae-kastsjol-u-belarusi-na-generalnaj-asamblei-sinodu-biskupau-yakaya-raspachalasya-u-ryme Біскуп Яшэўскі прадстаўляе Касцёл у Беларусі на Генеральнай асамблеі Сіноду Біскупаў, якая распачалася ў Рыме 4 кастрычніка, ва ўспамін святога Францішка, святой Імшой на плошчы Святога Пятра ў Ватыкане распачалася XVI звычайная Генеральная асамблея Сіноду Біскупаў на тэму сінадальнасці.

Апостальская адгартацыя Папы Францішка Laudate Deum прысвечана кліматычнаму крызісу

Грэка-католікі Беларусі #Царква

https://catholic.by/3/news/vatican/16389-abnarodavana-apostalskaya-adgartatsyya-papy-frantsishka-laudate-deum-na-temu-klimatychnaga-kryzisu Абнародавана Апостальская адгартацыя Папы Францішка Laudate Deum на тэму кліматычнага крызісу Laudate Deum — пад такой назвай 4 кастрычніка ў Ватыкане была абнародавана апостальская адгартацыя Папы Францішка, у якой Святы Айцец папярэджвае аб тым, што чалавек, прэтэндуючы на месца Бога, уяўляе найбольшую небяспеку для самога сябе.

Іпацій Пацей і стварэнне ўніяцкіх асветніцкіх цэнтраў у ВКЛ

Грэка-католікі Беларусі #Царква

 Восенню 1599 г. біскуп Іпацій Пацей, стаўшы Кіеўскім мітрапалітам (1599-1613), пераехаў у Вільню. У сваіх захадах па стварэнню нацыянальнай асветы ён выступіў супраць распаўсюджанага звычаю аддаваць дзяцей у езуіцкія і замежныя навучальныя ўстановы з-за выпадкаў пераманьвання ордэнам уніяцкай моладзі ў рыма-каталіцтва. Падрыхтоўка кадраў духавенства была адной з найважнейшых задач Царквы. У 1601 г. у Вільні […]

Што такое Святая Традыцыя Царквы і як яна перадае веру

Грэка-католікі Беларусі #Царква

Што такое Традыцыя Царквы?Як мы даведаліся пра Ісуса Хрыста? – Ад іншых людзей. А яны адкуль? – Таксама ад іншых. Мы, вядома, можам сказаць, што даведаліся з Бібліі, але яна не падае з неба ў рукі кожнаму асобнаму чытачу! Гэтая кніга таксама дайшла да нас праз многія пакаленні людзей, якія з глыбокай павагай яе перапісвалі, […]

Святы Францішак Асізскі і яго служэнне любові, беднасці і адбудове Царквы

Грэка-католікі Беларусі #Царква

Дантэ Аліг’еры: «Францішак заззяў над светам, як узыходзячае сонца». Вечерам, 3 кастрычніка 1226 г., на голай зямлі, вялікі святы Каталіцкай Царквы Францішак сустрэў смерць, якую называў «сястрою». Жыццё і дзейнасць Францішка Асізскага, напоўненыя любоўю да ўсяго навакольнага свету, і яшчэ святы Францішак магутна прычыніўся да адбудовы ўсёй Сусветнай Царквы на падставе нескажоных хрысціянскіх ідэалаў. Трапар […]