Грэка-католікі Беларусі

Беларуская Грэка-Каталіцкая Царква

У Магілёве пройдзе VII Ружанцовы кангрэс да 240-годдзя Магілёўскай архідыяцэзіі

Грэка-католікі Беларусі #Царква

https://catholic.by/3/news/announcements/16244-u-magiljove-projdze-vii-ruzhantsovy-kangres-u-240-yu-gadavinu-z-chasu-zasnavannya-magiljouskaj-arkhidyyatsezii У Магілёве пройдзе VIІ Ружанцовы кангрэс у 240-ю гадавіну з часу заснавання Магілёўскай архідыяцэзіі 7 кастрычніка, ва ўспамін Маці Божай Ружанцовай, у Магілёве адбудзецца VII Ружанцовы кангрэс, які сёлета пройдзе ў 240-ю гадавіну з часу заснавання Магілёўскай архідыяцэзіі.

Біскуп Яшэўскі прадстаўляе Касцёл у Беларусі на Генеральнай асамблеі Сіноду Біскупаў

Грэка-католікі Беларусі #Царква

https://catholic.by/3/news/vatican/16387-biskup-yasheuski-pradstaulyae-kastsjol-u-belarusi-na-generalnaj-asamblei-sinodu-biskupau-yakaya-raspachalasya-u-ryme Біскуп Яшэўскі прадстаўляе Касцёл у Беларусі на Генеральнай асамблеі Сіноду Біскупаў, якая распачалася ў Рыме 4 кастрычніка, ва ўспамін святога Францішка, святой Імшой на плошчы Святога Пятра ў Ватыкане распачалася XVI звычайная Генеральная асамблея Сіноду Біскупаў на тэму сінадальнасці.

Апостальская адгартацыя Папы Францішка Laudate Deum прысвечана кліматычнаму крызісу

Грэка-католікі Беларусі #Царква

https://catholic.by/3/news/vatican/16389-abnarodavana-apostalskaya-adgartatsyya-papy-frantsishka-laudate-deum-na-temu-klimatychnaga-kryzisu Абнародавана Апостальская адгартацыя Папы Францішка Laudate Deum на тэму кліматычнага крызісу Laudate Deum — пад такой назвай 4 кастрычніка ў Ватыкане была абнародавана апостальская адгартацыя Папы Францішка, у якой Святы Айцец папярэджвае аб тым, што чалавек, прэтэндуючы на месца Бога, уяўляе найбольшую небяспеку для самога сябе.

Іпацій Пацей і стварэнне ўніяцкіх асветніцкіх цэнтраў у ВКЛ

Грэка-католікі Беларусі #Царква

 Восенню 1599 г. біскуп Іпацій Пацей, стаўшы Кіеўскім мітрапалітам (1599-1613), пераехаў у Вільню. У сваіх захадах па стварэнню нацыянальнай асветы ён выступіў супраць распаўсюджанага звычаю аддаваць дзяцей у езуіцкія і замежныя навучальныя ўстановы з-за выпадкаў пераманьвання ордэнам уніяцкай моладзі ў рыма-каталіцтва. Падрыхтоўка кадраў духавенства была адной з найважнейшых задач Царквы. У 1601 г. у Вільні […]

Што такое Святая Традыцыя Царквы і як яна перадае веру

Грэка-католікі Беларусі #Царква

Што такое Традыцыя Царквы?Як мы даведаліся пра Ісуса Хрыста? – Ад іншых людзей. А яны адкуль? – Таксама ад іншых. Мы, вядома, можам сказаць, што даведаліся з Бібліі, але яна не падае з неба ў рукі кожнаму асобнаму чытачу! Гэтая кніга таксама дайшла да нас праз многія пакаленні людзей, якія з глыбокай павагай яе перапісвалі, […]

Святы Францішак Асізскі і яго служэнне любові, беднасці і адбудове Царквы

Грэка-католікі Беларусі #Царква

Дантэ Аліг’еры: «Францішак заззяў над светам, як узыходзячае сонца». Вечерам, 3 кастрычніка 1226 г., на голай зямлі, вялікі святы Каталіцкай Царквы Францішак сустрэў смерць, якую называў «сястрою». Жыццё і дзейнасць Францішка Асізскага, напоўненыя любоўю да ўсяго навакольнага свету, і яшчэ святы Францішак магутна прычыніўся да адбудовы ўсёй Сусветнай Царквы на падставе нескажоных хрысціянскіх ідэалаў. Трапар […]

У Лондане памёр біскуп Чэслаў Сіповіч, першы беларускі грэка-каталіцкі біскуп у XX ст.

Грэка-католікі Беларусі #Царква

 4 кастрычніка 1981 г. у Лондане памёр біскуп Чэслаў Сіповіч, першы беларускі грэка-каталіцкі біскуп у XX ст., генеральны настаяцель Кангрэгацыі марыянаў, апостальскі візітатар беларусаў-католікаў у замежжы. У гэты дзень беларусы ў Лондане сабраліся адзначыць 10 гадоў Бібліятэкі імя Францішка Скарыны. Гэта была нядзеля, дзень выдаўся наўздзіў прыгожы, цёплы й сонечны. Уладыка Чэслаў устаў рана, пайшоў […]

Калі дзеці становяцца дарослымі: размова пра бацькоў, самастойнасць і канфлікты сталення

Грэка-католікі Беларусі #Царква

Хто такія бацькі? Як правільна дзецям і бацькам ладзіць адносіны? Чаму дзіця павінна пасталець? Што такое самастойнасць? Пра канфлікты перыяду сталення гавораць псіхолаг канфліктолаг, медыятар Аляксей Усенка і Алесь Палуйка.https://youtu.be/tSs11SNpWAQ?feature=shared Мірыцца не сварыцца. Калі дзеці становяцца дарослымі? Хто такія бацькі? Як правільна дзецям і бацькам ладзіць адносіны? Чаму дзіця павінна пасталець? Што такое самастойнасць? Пра […]

Айцец Тамаш Падзява: святар, філосаф, публіцыст і вязень сталінскага лагеру

Грэка-католікі Беларусі #Царква

 2 кастрычніка 1975 г. у Лондане памёр а. Тамаш Падзява, выдатны рэлігійны і культурна-асветны дзеяч, філосаф, навуковы супрацоўнік, публіцыст, вязень сталінскага лагеру. Ён нарадзіўся ў 1906 г. на Браслаўшчыне ў сялянскай сям’і. Гэта была вельмі пабожная сям’я, таму і не дзіва, што яна дала Царкве ажно трох святароў: марыянаў Тамаша і Антона, а таксама салезіяніна […]

Малітоўныя намеры да дня настаўніка і дня пажылых людзей

Грэка-католікі Беларусі #Царква

Заўтра дзень настаўніка і дзень пажылых людзей. Можа спатрэбяцца намеры на екценню: – яшчэ молімся за настаўнікаў, каб яны, умацаваныя навукаю Хрыста і святлом Святога Духа, дапамагалі вучнямі пазнаваць волю Тваю святую, вучылі распазнаваць дабро і праўду і вялі вучняў да Цябе праз мудрасць сэрца, якая ад Цябе паходзіць. – добры Божа, Тваёй апецы даручаем […]