Навіны
*
Рабочий визит BELPOL в Литовскую РеспубликуС 11 по 14 сентября 2024 года публичные и непубличные пре…
*
​​«Адпусці народ Мой»: заклікаем маліцца за Беларусь 17 верасня17 верасня праваслаўныя хрысціяне, як…
*
РАЗМОЎНЫ КЛУБ ЛІТОЎСКАЙ МОВЫ адкрываецца пры нашай парафіі. Вядучы і настаўнік – святар Віталіус Моц…
*
Усім прывітанне! Будзем рады бачыць вас на гэтым (і не толькі) тыдні ў «Кропцы». Такія часы, што хо…
*
15 верасня адзначаўся Міжнародны дзень дэмакратыі.Для пачатку вызначэнне тэрміну «дэмакратыя», каб п…
*
Лавіце афішу падзей у беларускай прасторы 16-22 верасьня Панядзелак16:00 — адкрыцьцё выставы Плякат…
*
Сёння дзень смерці СЯРГЕЯ ПАЎЛОВІЧА – выбітнага беларускага педагога, багаслова, царкоўна-грамадскаг…
*
Тааааак!Хто з нашых парафіян не дайшоў да службы?Вось спасылка :)…
*
15 верасня 1929 г. у Менску нарадзіўся мастак-графік, выкладнік Арлен Кашкурэвіч*. Працаваў у станк…

Сёння наш Госпад Ісус Хрыстос узышоў на неба, дык няхай скіруецца за Ім і нашае сэрцаПаслухаем Апост…

*

Сёння наш Госпад Ісус Хрыстос узышоў на неба, дык няхай скіруецца за Ім і нашае сэрца

Паслухаем Апостала, які кажа: «Калі ж вы ўваскрэслі з Хрыстом, шукайце таго, што ў вышынях, дзе Хрыстос сядзіць праваруч Бога; пра тое, што ў вышынях, думайце» (Клс 3, 1-2). Як Ён падняўся ў неба і не пакідае нас, так і мы знаходзімся там разам з Ім, хоць яшчэ не споўнілася ў целах нашых тое, што было нам абяцана.

Хрыстос ужо ўзняты па-над нябёсы, аднак Ён церпіць на зямлі ўсе пакуты, якія выпадаюць нам як часткам Ягонага цела. Ён сам сведчыць пра гэта, усклікаючы з неба: «Саўл, Саўл, чаму ты пераследуеш Мяне?» (Дз 9, 4). І ў іншым месцы: «Я быў галодны, і вы далі Мне есці» (Мц 25, 35).

Чаму ж і мы тут, на зямлі, не намагаемся праз веру, надзею і любоў, якія звязваюць нас з Хрыстом, адпачываць разам з Ім у нябёсах? Хоць Ён там, аднак знаходзіцца і разам з намі. І мы не толькі тут, але знаходзімся разам з Ім. Хрыстос знаходзіцца ў небе ў сваёй боскасці, магутнасці і любові. Мы не можам быць там, як Ён, аднак маем любоў, і гэта любоў да Яго.

Ён не пакінуў неба, калі прыйшоў адтуль да нас, і не пакінуў нас, калі вярнуўся ў неба. Пра тое, што знаходзіўся там, будучы з намі тут, Ён сведчыць наступнымі словамі: «Ніхто не ўзышоў на неба, акрамя таго, хто з неба сышоў, — Сын Чалавечы» (Ян 3, 13).

Гэта было сказана, каб падкрэсліць еднасць, бо Ён – наша Галава, а мы – Яго цела. Ніхто не ўзышоў на неба, акрамя Яго, бо і мы жывём з Ім дзякуючы таму, што Ён стаў Сынам Чалавечым дзеля нас, а мы – Божымі дзецьмі дзеля Яго.

Таму так кажа Апостал: «Як цела адно, але мае шмат частак, якія, хоць іх шмат, складаюць адно цела, так і Хрыстос» (1 Кар 12, 12). Не сказана: «Так Хрыстос», але: «Так і Хрыстос». Значыць, у Хрыста шмат частак, але адно цела.

Такім чынам, Хрыстос сышоў з неба праз міласэрнасць, і толькі Ён узышоў на неба, а мы ў Ім праз ласку. Таму толькі Хрыстос сышоў, і толькі Хрыстос узышоў. І гэта не дзякуючы таму, што годнасць Галавы пашырылася на цела, але дзякуючы непадзельнай еднасці цела і Галавы.

Св. Аўгустын