Сёння дзень смерці СЯРГЕЯ ПАЎЛОВІЧА – выбітнага беларускага педагога, багаслова, царкоўна-грамадскаг…

Сёння дзень смерці СЯРГЕЯ ПАЎЛОВІЧА – выбітнага беларускага педагога, багаслова, царкоўна-грамадскага дзеяча міжваеннага часу.

Сяргей Паўловіч – складальнік Закону Божага на беларускай мове. Па гэтаму падручніку у міжваенны час вывучалі Біблію тысячы беларускіх дзяцей. Сяргей Паўловіч быў выкладчыкам Віленскай беларускай гімназіі, рэдактарам часопіса «Летапіс Таварыства беларускае школы», рэдактарам “беларускага календара”, рэдактарам беларускага праваслаўнага дзіцячага часопіса “Снапок”.

За сваю прабеларускую пазіцыю ён адседзеў тры гады ў Лукішскай турме. У 1936 у Вільні быў надрукаваны лемантар Паўловіча «Першыя зерняткі». Пад рэдакцыяй Паўловіча ў 1933 быў выдадзены «Праваслаўны малітваслоў» на царкоўнаславянскай і беларускай мовах.

Памёр Сяргей Паўловіч у 1940 г. у Вільні і пахаваны на Еўфрасінеўскіх могілках.

Сёння а 12.30 у нашай беларускай царкве адбудзецца паніхіда ў памяць Сяргея Паўловіча.