Навіны
*
Мінскае аддзяленне УП “Беларуская гандлева-прамысловая палата” (далей БелГПП) арганізуе з 28 верасня…
*
Добрага ранку ўсім! Сёння чацвер і традыцыйна мы запрашаем на біблійныя чытанні! З верасня месяца мы…
*
Курс размоўнай ангельскай мовы «Talk to Me»Разам з Кацярынай, білінгвай і міжкультурнай камунікатарк…
*
Калі мы здамося – лягчэй не стане.Беларусь будзе вольнай….
*
Уладзімір Някляеў прэзентаваў новы зборнік вершаўПрэзентацыя прайшла ў беларускай прасторы ў Варшав…
*
Адкрыты зваротУ сувязі са з’яўленнем у СМІ інфармацыі аб продажу рэчаў з рыштунку плана “Перамога” К…
*
Уладзімер Някляеў прэзэнтаваў у Варшаве новы зборнік вершаў «Без Айчыны». ФОТАУладзімер Някляеў 17 в…
*
Хрысьціянскае жыцьцё – гэта пілігрымка да Бога, – нагадаў Папа ў пасланьні на 39-ы Сусьветны дзень …
*
Выстава плаката ў Варшаве, прысвечаная міжнароднай салідарнасці з народамі Украіны і БеларусіВаршав…

 Адам, спакушаны жаночымі словамі, за непаслушэнства быў выгнаны з раю і пазбаўлены суцяшэньня. Цяпе…

*

Адам, спакушаны жаночымі словамі, за непаслушэнства быў выгнаны з раю і пазбаўлены суцяшэньня. Цяпер ён голы сядзіць насупроць раю, плачучы і кажучы: “Гора мне!” Дык пасьпяшым пачаць час посту, выконваючы евангельскія запаветы, каб дагадзіць Хрысту і зноў вярнуцца ў райскае жыльлё.

Сядзіць Адам насупраць раю, аплакваючы галечу сваю і галосячы: “Гора мне! злосным подступам я быў ашуканы і абкрадзены, і адлучаны ад славы. Гора мне! У маёй прастаце я быў абдзёрты дагала і цяпер цярплю бяду. Раю мой, больш ня буду цешыцца тваёй красою; больш ня ўбачу Госпада і Бога, Тварца майго, бо вярнуся ў зямлю, з якое быў узяты. Міласэрны і добры Госпадзе – клічу я ў падзеньні маім, – зьмілуйся нада мною”.

Aдaм, выгнaны з-зa eжы з рaю, сeў нaсупрaць ягo, жaлaсьлiвa плaчa i кaжa: “Гoрa мнe! Чаго нaцярпeўся я, нeшчaсьлiвы! Пaрушыўшы тoлькi aдзiн зaгaд Гoспaдa, я цяпeр пaзбaўлeны ўсix дaбрoтaў! Рaю сьвяты, штo быў нaсaджaны для мянe, i з-за Эвы зaчынeны, мaлi Taгo, xтo нaсaдзiў цябe i мянe ствaрыў, кaб мнe дaў знoў цeшыццa ў aсaлoду з квeтaк твaix.” Taды Збaвiцeль aдгукнуўся яму: “Нe жaдaю гiбeлi мaйгo ствaрэньня, aлe xaчу, кaб яно было збaўлeнае i прыйшло дa пaзнaньня прaўды; бо таго, хто прыходзіць дa мянe, нe выганяю прэч”.