Навіны
*
BULBA FEST! Далучайцеся да нас на Bulba Fest — унікальнае сьвята культуры, смаку й добрай музыкі! Пр…
*
У Беларускай прасторы «Робім разам» у Варшаве адкрылася ўнікальная выстава плакатаў розных аўтараў …
*
Чем будет заниматься Пушилин в Минске?По информации BELPOL визит оккупанта Д.Пушилина не является сл…
*
Режим недоволен БРСМВ распоряжении BELPOL оказался документ, предназначенный «для внутреннего пользо…
*
Мінскае аддзяленне УП “Беларуская гандлева-прамысловая палата” (далей БелГПП) арганізуе з 28 верасня…
*
Добрага ранку ўсім! Сёння чацвер і традыцыйна мы запрашаем на біблійныя чытанні! З верасня месяца мы…
*
Курс размоўнай ангельскай мовы «Talk to Me»Разам з Кацярынай, білінгвай і міжкультурнай камунікатарк…
*
Калі мы здамося – лягчэй не стане.Беларусь будзе вольнай….
*
Уладзімір Някляеў прэзентаваў новы зборнік вершаўПрэзентацыя прайшла ў беларускай прасторы ў Варшав…

 14 лютага – сьвята Перастаўленьня сьв. Кірылы, настаўніка славянаўНарадзіўся ў першай палове IX ст….

*

14 лютага – сьвята Перастаўленьня сьв. Кірылы, настаўніка славянаў

Нарадзіўся ў першай палове IX ст. у Салуні (Тэсалонікі ў Грэцыі) у шматдзетнай сям’і. Канстанцін стаў манахам і прыняў імя Кірыла. Атрымаў у Канстанцінопалі выдатную адукацыю, за што сучасьнікі называлі яго «філосафам».

Будучы ўжо дасьведчаным місіянерам, у 862 г. разам з родным братам Мятодам ён накіроўваецца на місію ў Маравію, валадар якой прасіў прыслаць сьвятароў, якія б размаўлялі па-славянску.

Браты дасягнулі вялікіх посьпехаў у сваёй місіянерскай дзейнасьці. Гэтаму ў вялікай ступені паспрыяла стварэньне імі славянскага пісьменства (глаголіцы).

Кірыла пераклаў на славянскую мову жыцьцяпісы Айцоў Царквы і Сьвятое Пісаньне, і таму лічыцца пачынальнікам славянскага пісьменства.

Пасьля некалькіх гадоў працы браты накіраваліся ў Рым, да Папы Адрыяна ІІ, які ўпершыню зацьвердзіў літургію на славянскай мове.

14 лютага 869 г. Кірыла Філосаф памёр у Рыме. Ён быў пахаваны ў базыліцы сьв. Клімента, дзе яго цела спачывае і цяпер.

За вялікія заслугі ў абвяшчэньні хрысьціянскай веры сярод славянскага насельніцтва сьвятых Кірылу і Мятода называюць «Апосталамі славянаў». Сьвяты Айцец Ян Павел ІІ, беручы пад увагу вялікае значэньне гэтых сьвятых для ўсіх славянаў, абвясьціў іх Апекунамі Еўропы.