Навіны
*
Кінапрагляд з удзелам рэжысёра24 верасня ў Варшаве адбудзецца паказ дакументальнага фільму Аляксея …
*
20 верасня 1945 г. у Менску адкрылі выставу пра жыццё і творчасць Янкі Купалы. Тады частка калекцыі…
*
BULBA FEST! Далучайцеся да нас на Bulba Fest — унікальнае сьвята культуры, смаку й добрай музыкі! Пр…
*
У Беларускай прасторы «Робім разам» у Варшаве адкрылася ўнікальная выстава плакатаў розных аўтараў …
*
(Не)вядомыя з пнеўматычнай зброі абстралялі вокны нашага храма ў Вільні.Гэты інцыдэнт упісваецца ў ш…
*
Чем будет заниматься Пушилин в Минске?По информации BELPOL визит оккупанта Д.Пушилина не является сл…
*
Семінар па напісанні праектаў і стварэнні мастацкіх дасье у #Варшава, #Польшча Для каго: #творцы ро…
*
Режим недоволен БРСМВ распоряжении BELPOL оказался документ, предназначенный «для внутреннего пользо…
*
2 адукацыйныя магчымасці для #НДА па распрацоўцы камунікацыйных стратэгій1⃣ Афлайн-#трэнінг д…

Чытаньне з кнігі Прыповесьцяў у Вялікі ПостСыне мой, не забывай маёй навукі; няхай сэрца тваё беражэ…

*

Чытаньне з кнігі Прыповесьцяў у Вялікі Пост

Сыне мой, не забывай маёй навукі; няхай сэрца тваё беражэ мае наказы, бо яны прынясуць табе шмат дзён і гадоў жыцьця і супакою. Няхай не пакідаюць цябе дабрата і вернасьць, прывяжы іх сабе на шыю, напішы іх на дошцы сэрца твайго. Такім чынам знойдзеш ласку і добразычлівасьць у Божых вачох і людзкіх.

Спадзявайся на Бога ўсім сэрцам тваім, не спадзявайся на ўласны розум. Ва ўсіх сьцежках тваіх думай аб Ім, і Ён зробіць роўнымі сьцежкі твае. Ня думай у сабе, што ты разумны, бойся Госпада і ўхіляйся ад зла, і гэта будзе здароўем для твайго цела і ўмацаваньнем для косьцяў тваіх.

Шануй Госпада ўсёй маёмасьцю тваёю і першапладамі тваіх прыбыткаў, і твае гумны будуць поўныя пшаніцы, а вінатокі перапоўненыя маладым віном.

Не пагарджай дакорам Гасподнім, сыне мой, і не ўхіляйся, калі Ён карае. Бо Госпад карае тых, каго любіць, як бацька любага сына.

Шчасьлівы той, хто знае мудрасьць, і чалавек, які прыдбаў разважнасьць. Бо лепш прыдбаць яе, чым серабро, набытак яе лепшы за золата. Яна даражэйшая за пэрлы, і нішто з таго, што жадаеш, не раўняецца з ёю. Доўгі век у правай руцэ яе, а ў левай – багацьце і слава. Шляхі яе – шляхі радасныя, і ўсе сьцежкі яе мірныя. Яна – дрэва жыцьця для тых, што яе трымаюцца: шчасьлівы той, хто за яе ўхапіўся. (3:1–18)