Навіны
*
BULBA FEST! Далучайцеся да нас на Bulba Fest — унікальнае сьвята культуры, смаку й добрай музыкі! Пр…
*
У Беларускай прасторы «Робім разам» у Варшаве адкрылася ўнікальная выстава плакатаў розных аўтараў …
*
(Не)вядомыя з пнеўматычнай зброі абстралялі вокны нашага храма ў Вільні.Гэты інцыдэнт упісваецца ў ш…
*
Чем будет заниматься Пушилин в Минске?По информации BELPOL визит оккупанта Д.Пушилина не является сл…
*
Семінар па напісанні праектаў і стварэнні мастацкіх дасье у #Варшава, #Польшча Для каго: #творцы ро…
*
Режим недоволен БРСМВ распоряжении BELPOL оказался документ, предназначенный «для внутреннего пользо…
*
2 адукацыйныя магчымасці для #НДА па распрацоўцы камунікацыйных стратэгій1⃣ Афлайн-#трэнінг д…
*
Мінскае аддзяленне УП “Беларуская гандлева-прамысловая палата” (далей БелГПП) арганізуе з 28 верасня…
*
Супергарачы кол да тэмы мабільнасці: Nordic-Baltic Mobility Programme for Culture – #праграма мабіл…

 Чытаньне з кнігі Быцьця ў Вялікі ПостВось кніга пачатку неба і зямлі. Калі Бог стварыў зямлю і неба…

*

Чытаньне з кнігі Быцьця ў Вялікі Пост

Вось кніга пачатку неба і зямлі. Калі Бог стварыў зямлю і неба, не было яшчэ на зямлі ніякай польнай расьліны і ніякая трава яшчэ не ўзрасла, бо Госпад Бог не пасылаў дажджу на зямлю, і не было чалавека, каб араць яе. Але вось крыніца выйшла з зямлі і навадніла яе. Тады зрабіў Бог чалавека, узяўшы пыл зямны, і ўдыхнуў яму ў ноздры подых жыцьця, і чалавек стаў жывою істотаю.

І Госпад Бог насадзіў сад у Эдэме на ўсходзе і пасяліў там чалавека, якога стварыў. На загад Госпада Бога вырасьлі з зямлі розныя дрэвы, мілыя на выгляд, што прынасілі смачны плод, а таксама, пасярод саду, дрэва жыцьця і дрэва пазнаньня дабра і зла. З гэтай урадлівай раўніны выплывала рака, якая навадняла сад і разьдзялялася на чатыры ракі.

Назва першай – Пішон: гэта тая, што абцякае цэлую краіну Хавіла, дзе ёсьць золата. А золата гэтай краіны выдатнае; там ёсьць таксама духмяная жывіца і чырвоны камень. Назва другой ракі – Гіхон; яна акружае ўсю краіну Куш; Назва трэцяй ракі – Тыгр: яна цячэ на ўсход ад Ашуру. Чацьвертая рака – Яўфрат.

Госпад Бог узяў тады чалавека і пасяліў яго ў садзе Эдэмскім, каб ён даглядаў яго і працаваў там. І даў Ён чалавеку такі загад: “Можаш спажываць (плады) ад усякага дрэва гэтага саду, але з дрэва пазнаньня дабра і зла нельга табе есьці, бо калі з яго пакаштуеш, непазьбежна памрэш”.

І сказаў яшчэ Госпад Бог: “Нядобра чалавеку быць аднаму; ствару яму адпаведную помач”. Зьляпіўшы з гліны ўсялякія зьвяры зямныя і птушкі нябесныя, Госпад Бог прывёў іх да чалавека, каб пабачыць, як ён іх назаве. І якое імя даў чалавек кожнаму жывому стварэньню, так яно і называлася. (2:4–19)