Навіны
*
BULBA FEST! Далучайцеся да нас на Bulba Fest — унікальнае сьвята культуры, смаку й добрай музыкі! Пр…
*
У Беларускай прасторы «Робім разам» у Варшаве адкрылася ўнікальная выстава плакатаў розных аўтараў …
*
(Не)вядомыя з пнеўматычнай зброі абстралялі вокны нашага храма ў Вільні.Гэты інцыдэнт упісваецца ў ш…
*
Чем будет заниматься Пушилин в Минске?По информации BELPOL визит оккупанта Д.Пушилина не является сл…
*
Семінар па напісанні праектаў і стварэнні мастацкіх дасье у #Варшава, #Польшча Для каго: #творцы ро…
*
Режим недоволен БРСМВ распоряжении BELPOL оказался документ, предназначенный «для внутреннего пользо…
*
2 адукацыйныя магчымасці для #НДА па распрацоўцы камунікацыйных стратэгій1⃣ Афлайн-#трэнінг д…
*
Мінскае аддзяленне УП “Беларуская гандлева-прамысловая палата” (далей БелГПП) арганізуе з 28 верасня…
*
Супергарачы кол да тэмы мабільнасці: Nordic-Baltic Mobility Programme for Culture – #праграма мабіл…

 ІV нядзеля Вялікага посту – Памяць сьв. айца нашага Яна ЛесьвечнікаОйча слаўны Яне, крыніцамі сьлёз…

*

ІV нядзеля Вялікага посту – Памяць сьв. айца нашага Яна Лесьвечніка

Ойча слаўны Яне, крыніцамі сьлёз ты абмыў душу тваю, нядрэмнасьцю здабыў зьмілаваньне ў Бога і ўзьняўся да Ягонай любові і красы. Цяпер, як і належылася, ты, багамудры сьвяты, разам з таварышамі ў духоўным змаганьні, прабываеш у непрамінальнай радасьці.

Ойча сьвяты Яне, вераю ты ўзьняў розум твой да Бога, адкінуў няўстойлівасьць і мітусьню гэтага сьвету і, узяўшы крыж, пайшоў усьлед за Тым, хто ўсё бачыць, подзьвігамі ўтаймаваўшы тваё цела і падпарадкаваўшы яго розуму сілаю Духа Сьвятога.

Пачуўшы голас Евангельля Гасподняга, ты, сьвяты ойча, пакінуў гэты сьвет, палічыўшы за нішто ягоныя багацьці і славу, і ўсклікнуў так, каб пачулі ўсе: “Любіце Бога і знойдзеце вечную ласку; больш за ўсё даражыце любоўю Яго, каб, калі Ён прыйдзе ў славе, вам знайсьці супакой разам з усімі сьвятымі”. Малітвамі іх, Хрысьце, захавай і збаў душы нашы.

Ушануем Яна, анёла на зямлі, чалавека Божага ў небе, сьвету красу, радасьць праведнікаў, хвалу посьнікаў. Насаджаны ў доме Гасподнім, ён расьцьвіў там кветкаю сьвятасьці, і разросься, быццам кедр у пустыні, узбагаціўшы статак авечак Хрыстовых сьвятасьцю і праведнасьцю.