Навіны
*
Мінскае аддзяленне УП “Беларуская гандлева-прамысловая палата” (далей БелГПП) арганізуе з 28 верасня…
*
Добрага ранку ўсім! Сёння чацвер і традыцыйна мы запрашаем на біблійныя чытанні! З верасня месяца мы…
*
Курс размоўнай ангельскай мовы «Talk to Me»Разам з Кацярынай, білінгвай і міжкультурнай камунікатарк…
*
Калі мы здамося – лягчэй не стане.Беларусь будзе вольнай….
*
Уладзімір Някляеў прэзентаваў новы зборнік вершаўПрэзентацыя прайшла ў беларускай прасторы ў Варшав…
*
Адкрыты зваротУ сувязі са з’яўленнем у СМІ інфармацыі аб продажу рэчаў з рыштунку плана “Перамога” К…
*
Уладзімер Някляеў прэзэнтаваў у Варшаве новы зборнік вершаў «Без Айчыны». ФОТАУладзімер Някляеў 17 в…
*
Хрысьціянскае жыцьцё – гэта пілігрымка да Бога, – нагадаў Папа ў пасланьні на 39-ы Сусьветны дзень …
*
Выстава плаката ў Варшаве, прысвечаная міжнароднай салідарнасці з народамі Украіны і БеларусіВаршав…

  Евангелле дняСказаў Госпад: Хто мае, таму дадзена будзе, а хто не мае, адымецца ў яго і тое, што м…

*

Евангелле дня

Сказаў Госпад: Хто мае, таму дадзена будзе, а хто не мае, адымецца ў яго і тое, што мае. І казаў: “Так і Валадарства Божае, як чалавек, калі кіне зерне ў зямлю; і спіць, і ўстае ўночы і ўдзень, а як насенне ўзыходзіць і расце, не ведае ён. Бо зямля сама па сабе родзіць напачатку зелень, потым колас, тады напаўняе зерне ў коласе. Калі ж выспее плод, адразу пасылае серп, бо надышло жніво”.

І казаў: “З чым параўнаем Валадарства Божае? Ці якой прытчаю выявім яго? Яно як зерне гарчычнае, што, калі сеецца ў зямлю, то меншае за ўсё насенне на зямлі, а калі пасеяна, вырастае і робіцца большым за ўсю зеляніну і пускае вялікае галлё, так што ў засені яго могуць знайсці прытулак птушкі нябесныя”.

І многімі такімі прытчамі абвяшчаў ім слова, наколькі маглі яны слухаць. Без прытчы не прамаўляў да іх, а вучням Сваім асобна тлумачыў усё.

І кажа ім у той дзень з надыходам вечара: “Пераправімся на той бок”. І яны, адпусціўшы людзей, бяруць Яго з сабою, як Ён быў у чоўне; і яшчэ чаўны былі з Ім. І ўзнялася ад ветру вялікая бура; хвалі захлёствалі човен, так што яна ўжо напаўнялася. А Ён на карме спаў на ўзгалоўі. І будзяць Яго, і кажуць Яму: “Настаўнік! хіба не хвалюе Цябе, што мы гінем?”

І, устаўшы, Ён забараніў ветру і кажа мору: “Сціхні, перастань”. І суняўся вецер і настала ціша вялікая. І кажа ім: “Чаго вы такія палахлівыя? Як гэта не маеце веры?” І напоўніліся страхам вялікім, і гаварылі між сабою: “Хто ж гэта Ён, калі і вецер, і мора слухаюцца Яго?”

І прыплылі на другі бераг мора ў краіну Гадарынскую. І калі выйшаў Ён з чаўна, адразу ж сустрэў Яго чалавек з магільных пячораў у духу нячыстым, які меў жытло ў магілах, і нават ланцугом ніхто не мог звязаць яго; бо шмат разоў яго звязвалі аковамі і ланцугамі, але ён разрываў ланцугі і разбіваў аковы, і ніхто не мог яго ўтаймаваць; і заўсёды, ноччу і днём, у магільных пячорах і ў гарах крычаў ён і біўся аб каменне.

А ўбачыўшы здалёк Ісуса, прыбег і пакланіўся Яму. І, закрычаўшы моцным голасам, сказаў: “Што Табе да мяне, Ісусе, Сыне Бога Ўсявышняга? Заклінаю Цябе Богам, не муч мяне!” Бо Ісус сказаў яму: “Выйдзі, дух нячысты, з чалавека”. І пытаўся ў яго: “Як імя тваё?” І той адказаў: “Легіён маё імя, бо многа нас”. І вельмі прасілі Яго, каб не адсылаў іх прэч з краіны той. А там пры гары пасвіўся вялікі статак свіней. І прасілі Яго ўсе дэманы, кажучы: “Пашлі нас у свіней, каб нам увайсці ў іх”. (Мк. 4, 25 – 5, 12)