Навіны
*
BULBA FEST! Далучайцеся да нас на Bulba Fest — унікальнае сьвята культуры, смаку й добрай музыкі! Пр…
*
У Беларускай прасторы «Робім разам» у Варшаве адкрылася ўнікальная выстава плакатаў розных аўтараў …
*
Чем будет заниматься Пушилин в Минске?По информации BELPOL визит оккупанта Д.Пушилина не является сл…
*
Режим недоволен БРСМВ распоряжении BELPOL оказался документ, предназначенный «для внутреннего пользо…
*
Мінскае аддзяленне УП “Беларуская гандлева-прамысловая палата” (далей БелГПП) арганізуе з 28 верасня…
*
Добрага ранку ўсім! Сёння чацвер і традыцыйна мы запрашаем на біблійныя чытанні! З верасня месяца мы…
*
Курс размоўнай ангельскай мовы «Talk to Me»Разам з Кацярынай, білінгвай і міжкультурнай камунікатарк…
*
Калі мы здамося – лягчэй не стане.Беларусь будзе вольнай….
*
Уладзімір Някляеў прэзентаваў новы зборнік вершаўПрэзентацыя прайшла ў беларускай прасторы ў Варшав…

 17 сакавіка – памяць сьв. Аляксея, чалавека Божага Імя Аляксей было дадзена ананімнаму сьвятому, як…

*

17 сакавіка – памяць сьв. Аляксея, чалавека Божага

Імя Аляксей было дадзена ананімнаму сьвятому, які вядомы нам з сірыйскага паданьня 450-475 гг. пад імем Чалавек Божы.

Паводле яе, сьвяты Аляксей жыў у Эдэсе і быў жабраком, які зьбіраў міласьціну каля дзьвярэй храма і якую пазьней раздаваў патрабуючым.

Перад сьмерцю мусіў прызнацца царкоўнаму служцы, што ён на самай справе рымлянін, сын заможных бацькоў, які схаваўся ў Эдэсе, каб пазьбегнуць шлюбу.

Даведаўшыся пра гэта, мясцовы біскуп загадаў адчыніць труну сьв. Аляксея. У ёй знайшлі толькі бедную вопратку памерлага.

Існуюць і пазьнейшыя паданьні пра вялебнага Аляксея. Напрыклад, грэцкае, якое паходзіць з Візантыі ІХ ст., у якім упершыню называецца імя Аляксей.

Яе выкарыстоўваў сьв. Язэп Песьняпісец (памяць 4 красавіка), складаючы напрыканцы ІХ ст. канон на Ютрані ў гонар сьвятога.

Заходняе ж паданьне называе імёны бацькоў і сьцьвярджае, што сьвяты Аляксей вярнуўся з Рым, дзе прабыў 17 гадоў, жывучы ў бядоце і самотнасьці, непазнаным нават сваімі бацькамі.

Мы пазналі цябе, як чалавека Божага ня толькі па імю, але на справе: выбраўшы тут на зямлі беднасьць і прыцясьненьні, ты зазьзяў дабрадзейнасьцямі і цудамі, якімі ты ўмацоўваў верных. Цяпер маліся, каб душам нашым атрымаць супакой і веліч зьмілаваньня.

Расою любові ты, Аляксей, патушыў гарачыя пажаданьні цялесныя, пабожна памяняў шлюбны хорам на жабрачае жыцьцё, і, адкінуўшы дачасныя асалоды, стаўся падобны да анёлаў. Разам з імі маліся, каб душам нашым атрымаць супакой і веліч зьмілаваньня.

Ты, мудры, прабываў непазнаны і зьневажаны перад варотамі дому высакародных бацькоў тваіх, і доўгі час пераносіў зьдзекі ад уласных слугаў. Памёршы, ты аб’явіўся ўсім цудамі, ацаляючы многіх, і выганяючы духаў нячыстых.