16 сакавіка – памяць сьв. мучанікаў Сабіна і Папы
Сьвяты мучанік Сабін быў прэфэктам егіпецкага горада Гэрмопаля.
У часы перасьледаваньня хрысьціянаў за Дыяклетыяна (284-305) разам са сваімі сябрамі ён схаваўся ў закінутай вёсцы. Але ягоную схованку выкрыў за дзьве залатоўкі адзін жабрак, якому сьвяты заўсёды дапамагаў.
Разам з шасьцю сябрамі яго схапілі і пасьля вялікіх пакутаў мучанікаў утапілі ў Ніле ў 287 годзе.