Навіны
*
BULBA FEST! Далучайцеся да нас на Bulba Fest — унікальнае сьвята культуры, смаку й добрай музыкі! Пр…
*
У Беларускай прасторы «Робім разам» у Варшаве адкрылася ўнікальная выстава плакатаў розных аўтараў …
*
(Не)вядомыя з пнеўматычнай зброі абстралялі вокны нашага храма ў Вільні.Гэты інцыдэнт упісваецца ў ш…
*
Чем будет заниматься Пушилин в Минске?По информации BELPOL визит оккупанта Д.Пушилина не является сл…
*
Семінар па напісанні праектаў і стварэнні мастацкіх дасье у #Варшава, #Польшча Для каго: #творцы ро…
*
Режим недоволен БРСМВ распоряжении BELPOL оказался документ, предназначенный «для внутреннего пользо…
*
2 адукацыйныя магчымасці для #НДА па распрацоўцы камунікацыйных стратэгій1⃣ Афлайн-#трэнінг д…
*
Мінскае аддзяленне УП “Беларуская гандлева-прамысловая палата” (далей БелГПП) арганізуе з 28 верасня…
*
Супергарачы кол да тэмы мабільнасці: Nordic-Baltic Mobility Programme for Culture – #праграма мабіл…

Чытаньне з кнігі Прыповесьцяў на Вячэрні ў Вялікі постРазумны сын – радасьць бацькі; дурань маці св…

*

Чытаньне з кнігі Прыповесьцяў на Вячэрні ў Вялікі пост

Разумны сын – радасьць бацькі; дурань маці сваю зьневажае.
Дурасьць – радасьць бязглуздага; разумны ідзе простым шляхам.
Недахоп роздуму нішчыць намеры; добра, калі ёсьць шмат дарадчыкаў.
Выказваньне вуснаў сваіх цешыць чалавека, як мілае слова, сказанае дарэчы.
Сьцежка вядзе мудрага ўгару, каб пазьбегнуць апраметнай, што ўнізе.
Госпад разбурыць дом гордых і ўмацуе мяжу ўдавы.
Агідныя Госпаду паганыя намеры; чыстыя словы мілыя Яму.
Хто нажываецца няправедна, руйнуе дом свой; будзе жыць, хто ненавідзіць хабар.
Сэрца праведнага разважае, перш чым даць адказ; з вуснаў няправедных цячэ злосьць.
Госпад далёкі ад благіх людзей; Ён выслухоўвае малітвы праведных.
Ласкавы погляд весяліць сэрца; добрая вестка ўмацоўвае цела.
Вуха, якое слухае збавеннай рады, прабывае між мудрых.
Хто адкідае напамінаньні, душу сваю калечыць; хто слухае заўвагаў, набіраецца розуму.
Страх Гасподні – школа мудрасьці; пакора апярэджвае славу.
У сэрцы чалавека родзяцца задумы; але ад Госпада – адказ языка.
У вачах чалавека ўсе сьцежкі яго чыстыя, але Госпад судзіць дух.
Здайся на Госпада ў тваіх справах, і ўсе задумы твае зьдзейсьняцца.
Госпад зрабіў усё для ўласнай мэты; нават грэшніка на дзень бяды.
Сэрца гордае агіднае Госпаду: яно напэўна не пазьбегне пакараньня.
Міласэрнасьцю і справядлівасьцю грэх выпраўляецца, а страхам Гасподнім адхіляецца зло.
Калі ўчынкі людзкія Госпаду мілыя, то Ён прымірыць з сабою нават ворагаў.
Лепш мець крыху, але справядліва, чым несправядлівыя вялікія прыбыткі.
Сэрца людзкое абмяркоўвае дарогу, а Госпад кіруе крокамі яго. (15:20-16:9)