Навіны
*
Мінскае аддзяленне УП “Беларуская гандлева-прамысловая палата” (далей БелГПП) арганізуе з 28 верасня…
*
Добрага ранку ўсім! Сёння чацвер і традыцыйна мы запрашаем на біблійныя чытанні! З верасня месяца мы…
*
Курс размоўнай ангельскай мовы «Talk to Me»Разам з Кацярынай, білінгвай і міжкультурнай камунікатарк…
*
Калі мы здамося – лягчэй не стане.Беларусь будзе вольнай….
*
Уладзімір Някляеў прэзентаваў новы зборнік вершаўПрэзентацыя прайшла ў беларускай прасторы ў Варшав…
*
Адкрыты зваротУ сувязі са з’яўленнем у СМІ інфармацыі аб продажу рэчаў з рыштунку плана “Перамога” К…
*
Уладзімер Някляеў прэзэнтаваў у Варшаве новы зборнік вершаў «Без Айчыны». ФОТАУладзімер Някляеў 17 в…
*
Хрысьціянскае жыцьцё – гэта пілігрымка да Бога, – нагадаў Папа ў пасланьні на 39-ы Сусьветны дзень …
*
Выстава плаката ў Варшаве, прысвечаная міжнароднай салідарнасці з народамі Украіны і БеларусіВаршав…

 Чытаньне з кнігі Роду на Вячэрні ў Вялікі постБог выпрабоўваў Абрагама, кажучы: “Абрагаме!” А той а…

*

Чытаньне з кнігі Роду на Вячэрні ў Вялікі пост

Бог выпрабоўваў Абрагама, кажучы: “Абрагаме!” А той адказаў: “Вось я”. Бог сказаў: “Вазьмі сына твайго любага Ісаака, пайдзі ў краіну Морыю і прынясі яго там як цэлапальную ахвяру на адной з гораў, якую Я табе пакажу”.

Абрагам устаў рана-рана, асядлаў асла, узяў з сабою двух слугаў і сына свайго Ісаака і, нарыхтаваўшы дроваў для цэлапаленьня, пайшоў. На трэці дзень прыйшоў на месца, якое яму вызначыў Госпад Бог. Глянуўшы, Абрагам убачыў здалёку месца. І кажа Абрагам слугам сваім: “Пабудзьце тут з аслом, а я і сын пойдзем туды вось і, пакланіўшыся, вернемся”. Узяў Абрагам дровы для цэлапаленьня і ўсклаў іх на Ісаака, сына свайго; узяў у рукі агонь і нож, і пайшлі яны абодва.

Кажа Ісаак Абрагаму, бацьку свайму: “Ойча!” Ён жа адказвае : “Што табе, дзіця?” Той кажа: “Вось агонь і дровы, а дзе ж ягнё для цэлапаленьня?” Абрагам адказаў: “Бог падбае сабе аб ягняці, сыне”. І ішлі яны абодва разам.

І прыйшлі на месца, якое паказаў яму Бог; і ўладзіў там (Абрагам) ахвярнік і паклаў дровы; і, зьвязаўшы Ісаака, сына свайго, паклаў на ахвярнік паверх дроваў. І працягнуў Абрагам руку сваю па нож, каб зарэзаць сына свайго. Але вось анёл Гасподні з неба ўсклікнуў: “Абрагаме, Абрагаме!” “Вось я,” – адказаў ён. А той кажа: “Не працягні рукі тваёй на сына твайго і не зрабі яму нічога! Сёньня Я пазнаў, што ты баішся Бога, і не пашкадаваў сына твайго любага дзеля Мяне”.

Абрагам узьняў вочы і бачыць – вось баран, заблытаны рагамі ў кустох. Абрагам пайшоў, узяў барана і прынёс яго як цэлапаленьне замест Ісаака, сына свайго. І назваў Абрагам месца гэтае “Госпад бачыць.” Адсюль і сёньня кажуць: “Госпад на гары зьявіўся”.

І паклікаў анёл гасподні Абрагама другі раз, кажучы: “Клянуся Мною самім – кажа Госпад, – што паколькі ўчыніў ты гэтае і не пашкадаваў сына свайго любага дзеля Мяне, сапраўды пабласлаўлю цябе бласлаўленьнем і дам табе нашчадкаў, як зорак у небе і як пяску на беразе мора; і нашчадкі твае атрымаюць у спадчыне гарады ворагаў; і ў нашчадках тваіх будуць блаславёныя ўсе народы зямлі за тое, што ты паслухаў голасу Майго”. (22:1-18)