Навіны
*
Мінскае аддзяленне УП “Беларуская гандлева-прамысловая палата” (далей БелГПП) арганізуе з 28 верасня…
*
Добрага ранку ўсім! Сёння чацвер і традыцыйна мы запрашаем на біблійныя чытанні! З верасня месяца мы…
*
Курс размоўнай ангельскай мовы «Talk to Me»Разам з Кацярынай, білінгвай і міжкультурнай камунікатарк…
*
Калі мы здамося – лягчэй не стане.Беларусь будзе вольнай….
*
Уладзімір Някляеў прэзентаваў новы зборнік вершаўПрэзентацыя прайшла ў беларускай прасторы ў Варшав…
*
Адкрыты зваротУ сувязі са з’яўленнем у СМІ інфармацыі аб продажу рэчаў з рыштунку плана “Перамога” К…
*
Уладзімер Някляеў прэзэнтаваў у Варшаве новы зборнік вершаў «Без Айчыны». ФОТАУладзімер Някляеў 17 в…
*
Хрысьціянскае жыцьцё – гэта пілігрымка да Бога, – нагадаў Папа ў пасланьні на 39-ы Сусьветны дзень …
*
Выстава плаката ў Варшаве, прысвечаная міжнароднай салідарнасці з народамі Украіны і БеларусіВаршав…

Чытаньне з кнігі Прыповесьцяў на Вячэрні ў Вялікі постБраты ў няшчасьці карысныя будуць: дзеля гэта…

*

Чытаньне з кнігі Прыповесьцяў на Вячэрні ў Вялікі пост

Браты ў няшчасьці карысныя будуць: дзеля гэтага яны і родзяцца.
Неразумны той, хто абавязваецца, хто дае паруку за бліжняга.
Хто любіць сваркі, любіць грэх; нахабны шукае загубы.
Сэрца крывадушнае не зазнае шчасьця; язык хлусьлівы трапляе ў бяду.
Хто родзіць дурня, клопаты сабе родзіць; бацька дурня радасьці ня знае.
Вясёлае сэрца – найлепшыя лекі; прыгноблены сушыць косьці свае.
Нягоднік выцягвае гасьцінец з-за пазухі, каб скрывіць сьцежкі праведных.
Мудрасьць разумнага перад вачыма яго; вочы дурня на канцы зямлі.
Дурны сын – клопат для бацькі і горыч для маці сваёй.
Нядобра караць справядлівага і біць высакароднага за праведнасьць яго.
Дурань, калі маўчыць, здаецца мудрым і разважлівым, калі вусны зачыніць.
Той, хто адмяжоўваецца ад прыяцеляў, ідзе за ўласнай воляй: кожная рада, усё разумнае злуе яго.
Дурань ня любіць застанаўляцца, ён толькі адчыняе сэрца сваё.
З праступкам ідзе пагарда, а з ганьбаю сорам.
Вада глыбокая – словы вуснаў людзкіх; струмень разьліўны – мудрасьці крыніца.
Нядобра падтрымліваць вінаватага, а на судзе крыўдзіць справядлівага. (17:17-18:5)