Навіны
*
BULBA FEST! Далучайцеся да нас на Bulba Fest — унікальнае сьвята культуры, смаку й добрай музыкі! Пр…
*
У Беларускай прасторы «Робім разам» у Варшаве адкрылася ўнікальная выстава плакатаў розных аўтараў …
*
Чем будет заниматься Пушилин в Минске?По информации BELPOL визит оккупанта Д.Пушилина не является сл…
*
Режим недоволен БРСМВ распоряжении BELPOL оказался документ, предназначенный «для внутреннего пользо…
*
Мінскае аддзяленне УП “Беларуская гандлева-прамысловая палата” (далей БелГПП) арганізуе з 28 верасня…
*
19 верасня 1991 бел-чырвона-белы сцяг і герб “Пагоня” былі зацверджаны дзяржаўнай сімволікай рэспубл…
*
19 верасня 1991 бел-чырвона-белы сцяг і герб “Пагоня” былі зацверджаны дзяржаўнай сімволікай рэспубл…
*
Добрага ранку ўсім! Сёння чацвер і традыцыйна мы запрашаем на біблійныя чытанні! З верасня месяца мы…
*
Курс размоўнай ангельскай мовы «Talk to Me»Разам з Кацярынай, білінгвай і міжкультурнай камунікатарк…

#Вучэнне_Айцоў Той, хто па-сапраўднаму ўшаноўвае муку Госпада, будзе так глядзець на ўкрыжаванага І…

*

#Вучэнне_Айцоў

Той, хто па-сапраўднаму ўшаноўвае муку Госпада, будзе так глядзець на ўкрыжаванага Ісуса вачыма сэрца, каб прызнаць сваім Ягонае цела.

Няхай задрыжыць перад абліччам свайго Адкупіцеля зямное стварэнне, няхай разарвуцца скалы няверных душ і няхай тыя, каго абцяжарвала надмагілле смяротнасці, паўстануць, скінуўшы насып грахоў. Няхай цяпер з’явяцца ў святым горадзе, гэта значыць у Божай Царкве, знакі будучага ўваскрасення, каб тое, што павінна адбыцца з целамі, здзейснілася цяпер у сэрцах.

Нікому са слабых не будзе адмоўлена ўдзельнічаць у перамозе крыжа, няма таксама нікога, каго б не падтрымала малітва Хрыста. Калі яна была карыснай многім Яго лютым пераследнікам, дык наколькі ж больш дапаможа тым, хто да Яго вяртаецца.

Было знішчана няведанне, стала менш цяжкасцяў, а той вогненны меч, які закрываў доступ у краіну жыцця, быў пагашаны святою крывёю Хрыста. З надыходам праўдзівага святла рассеяўся змрок даўняй ночы.

Хрысціянскі народ атрымаў запрашэнне да ўдзелу ў райскім багацці, а ўсе адроджаныя могуць вярнуцца да страчанай айчыны, калі толькі нехта сам не закрые сабе шлях, які можа адкрыць нават вера злодзея.

Таму няхай справы гэтага жыцця не паглынаюць нас празмерна і не перашкаджаюць нам шчырым сэрцам імкнуцца стаць падобнымі да нашага Адкупіцеля. Ён зрабіў і сцярпеў усё дзеля нашага збаўлення, каб моц, якую мае Галава, перадалася таксама целу.

Хіба ж тое вядомае прыняцце Богам нашай сутнасці, калі «Слова сталася целам і пасялілася між намі» (Ян 1, 14), пазбавіла, за выключэннем няверных, хоць аднаго чалавека Божай міласэрнасці? Хто ж будзе пазбаўлены супольнасці з Хрыстом, калі прыме таго, хто сам прымае яго; і адродзіцца ад таго ж Духа, ад якога быў народжаны Ісус? Хто ж не ўбачыць у Ім свае слабасці? Хто не заўважыць, што прыняцце ежы, сон, засмучанасць клопатамі, слёзы спачування былі ў Ім праявамі нашай слабой прыроды?

Каб вылечыць яе ад старых ран і ачысціць ад бруду граху, Адзінародны Сын Божы стаў таксама Сынам Чалавечым, каб не быць пазбаўленым нічога з сапраўднай чалавечай прыроды і паўнаты боскасці.

Гэта нашае мёртвае цела ляжала ў магіле, а на трэці дзень уваскрэсла, каб падняцца па-над усякія нябесныя высі і сесці праваруч Айца. Калі мы пойдзем шляхам Ягоных наказаў і калі не будзем саромецца вызнаваць тое, што Ён зрабіў у пакоры нашага прыніжанага цела дзеля збаўлення, тады мы таксама ўзнясёмся да ўдзелу ў Ягонай славе. Ён відавочна здзейсніць тое, што абяцаў: «Кожнага, хто вызнае Мяне перад людзьмі, і Я прызнаю перад Айцом Маім, Які ў нябёсах» (Мц 10, 32).

св. Леў Вялікі, Папа Рымскі