Навіны
*
BULBA FEST! Далучайцеся да нас на Bulba Fest — унікальнае сьвята культуры, смаку й добрай музыкі! Пр…
*
У Беларускай прасторы «Робім разам» у Варшаве адкрылася ўнікальная выстава плакатаў розных аўтараў …
*
(Не)вядомыя з пнеўматычнай зброі абстралялі вокны нашага храма ў Вільні.Гэты інцыдэнт упісваецца ў ш…
*
Чем будет заниматься Пушилин в Минске?По информации BELPOL визит оккупанта Д.Пушилина не является сл…
*
Семінар па напісанні праектаў і стварэнні мастацкіх дасье у #Варшава, #Польшча Для каго: #творцы ро…
*
Режим недоволен БРСМВ распоряжении BELPOL оказался документ, предназначенный «для внутреннего пользо…
*
2 адукацыйныя магчымасці для #НДА па распрацоўцы камунікацыйных стратэгій1⃣ Афлайн-#трэнінг д…
*
Мінскае аддзяленне УП “Беларуская гандлева-прамысловая палата” (далей БелГПП) арганізуе з 28 верасня…
*
Супергарачы кол да тэмы мабільнасці: Nordic-Baltic Mobility Programme for Culture – #праграма мабіл…

  Евангельле дняУ той час Альжбета, жонка Захарыі, зачала і таілася пяць месяцаў, кажучы: “Так учыні…

*

Евангельле дня

У той час Альжбета, жонка Захарыі, зачала і таілася пяць месяцаў, кажучы: “Так учыніў мне Госпад, глянуўшы на мяне ласкава і зьняўшы маю ганьбу перад людзьмі”.

У шосты ж месяц быў пасланы ад Бога анёл Габрыель у места галілейскае, званае Назарэт, да Дзевы, заручанай з мужам з дому Давідавага, імя якога было Язэп. Імя ж Дзевы было Марыя.

І, увайшоўшы да Яе, анёл сказаў: “Радуйся, Поўная ласкі, Госпад з Табою! Блаславёная Ты між жанчынаў”. Яна ж, калі пачула яго, сумелася ад ягоных словаў і задумалася, што б магло значыць гэтае прывітаньне.

Але анёл сказаў Ёй: “Ня бойся, Марыя, бо Ты знайшла ласку ў Бога. Вось зачнеш і народзіш сына, якому дасі імя Ісус. Ён будзе вялікі і будзе называцца Сынам Найвышэйшага, а Госпад Бог дасьць Яму пасад ягонага прабацькі, Давіда. Ён будзе панаваць над домам Якуба давеку, і Ягонаму панаваньню ня будзе канца”.

Марыя ж сказала анёлу: “Як гэта станецца, калі я мужа ня знаю?” Адказаў на гэта анёл: “Дух Сьвяты зыдзе на Цябе, і сіла Усявышняга ахіне Цябе. Таму і Сьвятое, што народзіцца, будзе называцца Сынам Божым. Вось і Твая сваячка, Альжбета, зачала ў старасьці сына, і ўжо шосты месяц той, якую называюць няплоднаю. Бо ў Бога няма нічога немагчымага”.

І сказала Марыя: “Вось я, слуга Гасподняя: хай мне станецца згодна з тваім словам”. І анёл адышоў ад Яе. (Лк. 1, 24-38)