Навіны
*
BULBA FEST! Далучайцеся да нас на Bulba Fest — унікальнае сьвята культуры, смаку й добрай музыкі! Пр…
*
У Беларускай прасторы «Робім разам» у Варшаве адкрылася ўнікальная выстава плакатаў розных аўтараў …
*
(Не)вядомыя з пнеўматычнай зброі абстралялі вокны нашага храма ў Вільні.Гэты інцыдэнт упісваецца ў ш…
*
Чем будет заниматься Пушилин в Минске?По информации BELPOL визит оккупанта Д.Пушилина не является сл…
*
Режим недоволен БРСМВ распоряжении BELPOL оказался документ, предназначенный «для внутреннего пользо…
*
2 адукацыйныя магчымасці для #НДА па распрацоўцы камунікацыйных стратэгій1⃣ Афлайн-#трэнінг д…
*
Мінскае аддзяленне УП “Беларуская гандлева-прамысловая палата” (далей БелГПП) арганізуе з 28 верасня…
*
Супергарачы кол да тэмы мабільнасці: Nordic-Baltic Mobility Programme for Culture – #праграма мабіл…
*
19 верасня 1991 бел-чырвона-белы сцяг і герб “Пагоня” былі зацверджаны дзяржаўнай сімволікай рэспубл…

#Вучэнне_АйцоўМука Госпада і Збаўцы нашага Ісуса Хрыста – гэта спадзяванне на славу і школа цярпліва…

*

#Вучэнне_Айцоў

Мука Госпада і Збаўцы нашага Ісуса Хрыста – гэта спадзяванне на славу і школа цярплівасці.

Сэрцы вернікаў могуць спадзявацца на ўсякую ласку ад Бога, бо не дастаткова таго, што спрадвечны разам з Айцом адзіны Сын Божы не толькі нарадзіўся дзеля іх як чалавек з чалавека, але, больш за тое, Ён яшчэ зведаў смерць ад рук створаных Ім жа людзей.

Вялікае тое, што Бог абяцае нам на будучыню. Але яшчэ большае тое, што ўжо зроблена для нас і што мы ўшаноўваем. Дзе былі або чым былі людзі, калі Хрыстус памёр за бязбожных? Хто ж будзе сумнявацца, што Ён дасць сваё жыццё святым, калі даў ім нават сваю смерць? Чаму чалавечая крохкасць вагаецца верыць, што людзі калісьці будуць жыць з Богам?

Самае неверагоднае ўжо здзейснілася, калі Бог памёр дзеля людзей.

Бо хто такі Хрыстос, як не той, хто на пачатку быў Словам, а Слова было ў Бога, і Богам было Слова (пар. Ян 1, 1)? Гэтае Слова Божае «сталася целам і пасялілася між намі» (Ян 1, 14). Калі б не прыняло ад нас смяротнага цела, само ў сабе не мела б нічога, што магло б памерці. Так Несмяротны змог памерці і так пажадаў даць жыццё смяротным, каб пасля зрабіць сваімі ўдзельнікамі тых, каго ўдзельнікам стаў спярша сам. Мы не ад сябе маем жыццё, і Ён не ад сябе мог памерці.

Ён зрабіў з намі сапраўды дзіўную замену гэтага ўзаемнага ўдзелу: нашым было тое, што Ён змог памерці, а Ягоным будзе тое, што мы зможам жыць.

Таму мы павінны не толькі не саромецца смерці Госпада, Бога нашага, але ў найвышэйшай ступені спадзявацца на яе і ганарыцца ёю. Прымаючы ад нас смерць, якую знайшоў у нас, Ён цвёрда пакляўся даць нам у сабе жыццё, якое мы не можам даць самі сабе.

Дзякуючы сваёй вялікай любові да нас Ён, бязгрэшны, выцерпеў за нас, грэшнікаў, тое, што мы заслужылі за грахі. Дык як жа Ён, які апраўдвае, не дасць нам таго, што вынікае з праведнасці? Як жа не дасць абяцанай у праўдзе ўзнагароды святых, калі сам, бязвінны, панёс пакаранне за беззаконых?

Браты, вызнаем з хваляваннем і нават абвесцім, што Хрыстос быў укрыжаваны за нас. Скажам гэта без страху, але з радасцю, без сораму, але з гонарам.

Заўважыў гэтую падставу для гонару св. апостал Павел і параіў усім хваліцца гэтым. Маючы шмат вялікага і боскага, што мог згадаць пра Хрыста, ён не сказаў, што ганарыцца цудамі Хрыста, які, будучы роўным Богу Айцу, стварыў свет, а будучы чалавекам, кіраваў светам. Наадварот, св. Павел кажа: «Няхай я не буду хваліцца нічым, акрамя крыжа нашага Госпада Ісуса Хрыста» (Гал 6, 14).

св. Аўгустын