Навіны
*
BULBA FEST! Далучайцеся да нас на Bulba Fest — унікальнае сьвята культуры, смаку й добрай музыкі! Пр…
*
У Беларускай прасторы «Робім разам» у Варшаве адкрылася ўнікальная выстава плакатаў розных аўтараў …
*
(Не)вядомыя з пнеўматычнай зброі абстралялі вокны нашага храма ў Вільні.Гэты інцыдэнт упісваецца ў ш…
*
Чем будет заниматься Пушилин в Минске?По информации BELPOL визит оккупанта Д.Пушилина не является сл…
*
Семінар па напісанні праектаў і стварэнні мастацкіх дасье у #Варшава, #Польшча Для каго: #творцы ро…
*
Режим недоволен БРСМВ распоряжении BELPOL оказался документ, предназначенный «для внутреннего пользо…
*
2 адукацыйныя магчымасці для #НДА па распрацоўцы камунікацыйных стратэгій1⃣ Афлайн-#трэнінг д…
*
Мінскае аддзяленне УП “Беларуская гандлева-прамысловая палата” (далей БелГПП) арганізуе з 28 верасня…
*
Супергарачы кол да тэмы мабільнасці: Nordic-Baltic Mobility Programme for Culture – #праграма мабіл…

 Вялікая Пятніца мае характар, адменны ад усіх іншых дзён. Царква быццам стаіць у маўчаньні і са стр…

*

Вялікая Пятніца мае характар, адменны ад усіх іншых дзён. Царква быццам стаіць у маўчаньні і са страхам глядзіць, як Бог памірае за людзей. Літургіі – нават Літургіі Раней Асьвячаных Дароў – няма, бо ў гэты дзень Хрыстос прыносіцца не пад выглядам хлеба і віна, але ва ўласнай асобе.

Дзень пачынаецца службаю Пакутаў Госпада Бога і Збаўцы Нашага Ісуса Хрыста або Ютраньню з дванаццацьцю евангельскімі чытаньнямі пра пакуты і сьмерць Хрыста. Чытаньні чаргуюцца з антыфанамі і іншымі сьпевамі, у якіх перагукваюцца пачуцьці ўсхваленьня Госпада, пакланеньня, жалю і жаху перад учынкам богазабойцаў. Такім чынам Царква крок за крокам перажывае разам з Хрыстом апошнія гадзіны Ягонага жыцьця на зямлі: Апошнюю Вячэру, малітву ў Гетсыманскім садзе, арышт, допыт на двары першасьвятара, суд Пілата, крыжовую дарогу, укрыжаваньне на Галгоце, сьмерць і пахаваньне.

Аднак сьмерць Хрыста не была паразаю. У час, калі, здавалася, усё было страчаным і на сьвеце запанавала непраглядная цемра, Ён зьдзейсьніў вялікую перамогу над сьмерцю і дараваў вечнае жыцьцё роду людзкому. Пра гэта гаворыцца ў трапары дня: “Ты выкупіў нас ад праклёну законнага Тваёй пачэснай крывёю: прыбіты да Крыжа і прабіты кап’ём, Ты, Чалавекалюбча, дараваў людзям несьмяротнасьць. Збавіцелю наш, слава Табе!”

Кананічныя гадзіны ў гэты дзень называюцца вялікімі або “царскімі”. На іх чытаюцца чытаньні са Старога і Новага Запаветаў. Адмысловыя “месіянскія” псалмы згадваюць пра Месію, “Памазаньніка Божага”, – іншасказальна (Пс 68, 69), дзе Ён утоены за вобразам Давіда, або літаральна, як напрыклад у Псалме 2, дзе гаворыцца пра годнасьць Месіі. У Псалме 21 з вялікай дакладнасьцю даецца апісаньне Ягоных цярпеньняў.

Вячэрня ў Вялікую Пятніцу сканчаецца вынасам Плашчаніцы, або абрадам пахаваньня Хрыста.