Навіны
*
BULBA FEST! Далучайцеся да нас на Bulba Fest — унікальнае сьвята культуры, смаку й добрай музыкі! Пр…
*
У Беларускай прасторы «Робім разам» у Варшаве адкрылася ўнікальная выстава плакатаў розных аўтараў …
*
(Не)вядомыя з пнеўматычнай зброі абстралялі вокны нашага храма ў Вільні.Гэты інцыдэнт упісваецца ў ш…
*
Чем будет заниматься Пушилин в Минске?По информации BELPOL визит оккупанта Д.Пушилина не является сл…
*
Режим недоволен БРСМВ распоряжении BELPOL оказался документ, предназначенный «для внутреннего пользо…
*
Мінскае аддзяленне УП “Беларуская гандлева-прамысловая палата” (далей БелГПП) арганізуе з 28 верасня…
*
19 верасня 1991 бел-чырвона-белы сцяг і герб “Пагоня” былі зацверджаны дзяржаўнай сімволікай рэспубл…
*
19 верасня 1991 бел-чырвона-белы сцяг і герб “Пагоня” былі зацверджаны дзяржаўнай сімволікай рэспубл…
*
Добрага ранку ўсім! Сёння чацвер і традыцыйна мы запрашаем на біблійныя чытанні! З верасня месяца мы…

 Вялікі Тыдзень у сьціслым сэнсе пачынаецца ў панядзелак. Гэты дзень, а таксама аўторак і серада, бы…

*

Вялікі Тыдзень у сьціслым сэнсе пачынаецца ў панядзелак. Гэты дзень, а таксама аўторак і серада, былі апошнімі днямі публічнай дзейнасьці Хрыста. Ён навучаў у сьвятыні, вёў спрэчкі з фарысэямі, садукеямі і сьвятарамі, якія хацелі злавіць Яго на слове, каб пасьля абвінаваціць. Хрыстос ня толькі адказваў ім, але выкрываў іхнюю няшчырасьць і крывадушнасьць. Такім чынам нарастаў канфлікт, які непазьбежна вёў да трагічнага канца.

Можна сказаць, што гэтыя дні праходзілі пад ценем Крыжа. Гэта адчуваецца ў богаслужэньнях, у якіх прысутны матыў цярпеньняў праведніка. Са старазапаветных чытаньняў бярэцца Кніга Ёва – класічны вобраз праведнага пакутніка. У Вялікі Панядзелак на Ютрані згадваецца сын патрыярха Якуба, праведны Язэп, які быў прададзены сваімі братамі ў няволю.

Іншая Кніга Старога Запавету, якая чытаецца праз увесь тыдзень, гэта Кніга Выхаду, у якой гаворыцца пра выбаўленьне гэбрэйскага народу з егіпецкай няволі пад кіраўніцтвам Майсея. Майсей – правобраз Хрыста: як той вывеў свой народ з няволі, правёўшы яго праз Чырвонае Мора, так Хрыстос праз Крыж і ўваскрасеньне перавёў людзей ад сьмерці да вечнага жыцьця.

Другі матыў у богаслужэньнях гэтых дзён – гэта Другое Прыйсьце Хрыста, канец сьвету і Апошні Суд, а таксама патрэба быць чуйным і прыгатаваным, бо гэтае Прыйсьце будзе нечаканым. Перасьцярогаю для нас павінен быць лёс смакоўніцы, якая была праклятая Хрыстом і ссохла, бо ня мела пладоў (Мц. 21:18-19). Пра патрэбу чуйнасьці нагадваюць таксама прыповесьці пра разумных і неразумных дзеваў (Мц. 25:1-13), пра таленты (Мц. 25:14-30) і інш.

У трапары на Ютрані спяваецца: “Вось Жаніх ідзе апоўначы, і шчасьлівы той слуга, каго Ён знойдзе нядрэмным; нягодны ж той, каго засьпее бязьдзейсным…”

У Вялікую Сераду ў Евангельлі ад Мацьвея (Мц. 26:6-16), якое чытаецца ўвечары, расказваецца пра грэшную жанчыну, якая выліла каштоўны духмяны алей на галаву Ісуса і абцерла Ягоныя ногі сваімі валасамі. Ёй супрацьпастаўляецца страшны ўчынак Юды, які прадаў свайго Настаўніка: “Бессардэчны Юда бачыў, як грэшніца цалавала ногі Твае, і вырашыў пацалункам падступна прадаць Цябе. Яна разьвязала валасы свае, а ён быў зьвязаны злосьцю. Замест духмянага алею ён прынес смурод нянавісьці, бо зайздрасьць сьляпая на дабро”.

Праз усе тры дні ад панядзелка да серады служыцца Літургія Раней Асьвячаных Дароў.