Навіны
*
BULBA FEST! Далучайцеся да нас на Bulba Fest — унікальнае сьвята культуры, смаку й добрай музыкі! Пр…
*
У Беларускай прасторы «Робім разам» у Варшаве адкрылася ўнікальная выстава плакатаў розных аўтараў …
*
(Не)вядомыя з пнеўматычнай зброі абстралялі вокны нашага храма ў Вільні.Гэты інцыдэнт упісваецца ў ш…
*
Чем будет заниматься Пушилин в Минске?По информации BELPOL визит оккупанта Д.Пушилина не является сл…
*
Семінар па напісанні праектаў і стварэнні мастацкіх дасье у #Варшава, #Польшча Для каго: #творцы ро…
*
Режим недоволен БРСМВ распоряжении BELPOL оказался документ, предназначенный «для внутреннего пользо…
*
2 адукацыйныя магчымасці для #НДА па распрацоўцы камунікацыйных стратэгій1⃣ Афлайн-#трэнінг д…
*
Мінскае аддзяленне УП “Беларуская гандлева-прамысловая палата” (далей БелГПП) арганізуе з 28 верасня…
*
Супергарачы кол да тэмы мабільнасці: Nordic-Baltic Mobility Programme for Culture – #праграма мабіл…

  Евангельле дняУ той час Пётра, устаўшы, пабег да магілы і, нахіліўшыся, убачыў адны пахавальныя па…

*

Евангельле дня

У той час Пётра, устаўшы, пабег да магілы і, нахіліўшыся, убачыў адны пахавальныя палотны. I пайшоў назад, дзівячыся ў сабе з таго, што сталася.

I вось двое з іх у гэты дзень ішлі ў сяло, што ляжала шэсьцьдзесят стадыяў ад Ерусаліму, назва яму Эмаус. Яны размаўлялі між сабою пра ўсё, што здарылася. Калі яны так размаўлялі і разважалі між сабою, вось сам Ісус, падышоўшы, пайшоў з імі, але іхнія вочы былі быццам замглёныя, і яны не пазналі Яго. А Ён сказаў ім: “Пра што гэта вы гутарыце між сабою ў дарозе?” Яны, сумныя, затрымаліся. Адзін з іх, на імя Кляопа, кажа Яму: “Ты ж сам быў у Ерусаліме і ня ведаеш, што здарылася там у гэтыя дні?” Ён спытаўся ў іх: “Што такое?” А яны сказалі Яму: “Тое, што здарылася з Ісусам Назаранінам, які быў прарокам магутным у справе і слове перад Богам і людзямі; як першасьвятары і нашыя начальнікі выдалі Яго на сьмерць і ўкрыжавалі. А мы спадзяваліся, што Ён той, які павінен быў вызваліць Ізраіля. Але вось ужо трэці дзень, як усё гэта сталася. Дый некаторыя з нашых жанчынаў зьдзівілі нас: пайшоўшы рана да магілы і не знайшоўшы Ягонага цела, яны прыйшлі, кажучы, што бачылі зьяўленьне анёлаў, якія казалі, што Ён жывы. Некаторыя з нашых пайшлі да магілы і знайшлі так, як казалі жанчыны; Яго ж ня бачылі”.

На гэта Ён сказаў ім: “Якія вы няцямлівыя і павольныя сэрцам, каб верыць усяму, што казалі прарокі! Ці ж ня так трэба было пацярпець Хрысту, каб увайсьці ў сваю славу?” I, пачаўшы ад Майсея, праз усіх прарокаў, выясьніў ім усё, што было пра Яго ў Пісаньнях. I вось наблізіліся да сяла, куды ішлі. Ён зрабіў выгляд, быццам хацеў ісьці далей. Але яны затрымлівалі Яго, кажучы: “Застанься з намі, бо ўжо дзень схіліўся да вечара”. І Ён увайшоў, каб застацца з імі. I калі Ён узьлёг з імі (ля стала), Ён узяў хлеб, паблаславіў і, разламаўшы, даў ім. I адкрыліся іхнія вочы, і яны пазналі Яго, але Ён зьнік.

I казалі яны між сабою: “Ці ж не гарэла нашае сэрца, калі Ён размаўляў з намі па дарозе і выясьняў Пісаньні?” I, устаўшы, у тую ж хвіліну вярнуліся ў Ерусалім і знайшлі там сабраных Адзінаццацёх і іншых з імі, якія казалі, што Госпад сапраўды ўваскрос і явіўся Сымону. А яны расказалі, што здарылася з імі ў дарозе, і як яны пазналі Яго ў ламаньні хлеба. (24:12-35)