Навіны
*
BULBA FEST! Далучайцеся да нас на Bulba Fest — унікальнае сьвята культуры, смаку й добрай музыкі! Пр…
*
У Беларускай прасторы «Робім разам» у Варшаве адкрылася ўнікальная выстава плакатаў розных аўтараў …
*
(Не)вядомыя з пнеўматычнай зброі абстралялі вокны нашага храма ў Вільні.Гэты інцыдэнт упісваецца ў ш…
*
Чем будет заниматься Пушилин в Минске?По информации BELPOL визит оккупанта Д.Пушилина не является сл…
*
Семінар па напісанні праектаў і стварэнні мастацкіх дасье у #Варшава, #Польшча Для каго: #творцы ро…
*
Режим недоволен БРСМВ распоряжении BELPOL оказался документ, предназначенный «для внутреннего пользо…
*
2 адукацыйныя магчымасці для #НДА па распрацоўцы камунікацыйных стратэгій1⃣ Афлайн-#трэнінг д…
*
Мінскае аддзяленне УП “Беларуская гандлева-прамысловая палата” (далей БелГПП) арганізуе з 28 верасня…
*
Супергарачы кол да тэмы мабільнасці: Nordic-Baltic Mobility Programme for Culture – #праграма мабіл…

Сістэма адукацыі, створаная базыльянскім ордэнам на беларускіх землях, зведала перыяды ўздыму і заня…

*

Сістэма адукацыі, створаная базыльянскім ордэнам на беларускіх землях, зведала перыяды ўздыму і заняпаду, звязанага са спусташальнымі войнамі, якія пракаціліся па беларускіх землях (1654‑1667 г., 1700‑1721 г.). Жорсткі пераслед Уніяцкай Царквы ў час ваеннага ліхалецця 1648‑1651 і 1654‑1667 г. амаль дашчэнту знішчыў базыльянскае школьніцтва – спынілі працу айчынныя школы і семінарыі. Працэс яго адраджэння зацягнуўся на дзесяцігоддзі. У другой палове XVII ст. у Беларусі было ўсяго некалькіх значных адукацыйных цэнтраў базыльян – Мінск (да 1655 г.), Быцень (з другой паловы 1660 г.), Баруны (з канца XVII ст.).

Новы ўздым актыўнасці ўніятаў у асветніцкай сферы адбываўся ў канцы XVII ст.– распачалі працу Барунская школа і Супрасльская друкарня. Але і ён быў прыпынены чарговым ліхалеццем – Паўночнай вайной. Уніяцкае школьніцтва адрадзілася толькі пасля Замойскага сабора 1720 г. дзякуючы адукацыйнай палітыцы мітрапаліта Льва Кішкі (1714‑1728) і яго наступнікаў.

Адукацыйныя пытанні занялі важнае месца на Замойскім царкоўным саборы 1720 г. Ён пастанавіў людзей неадукаваных у духоўнае званне не прымаць, на пасады не прызначаць, паству ім не давяраць і абавязаў епіскапаў, па магчымасці, заснаваць у кожнай епархіі семінарыю.

Пасля 1773 г. адбыліся істотныя змены ў адукацыйнай дзейнасці базыльян. Паўплывалі два фактары: скасаванне ордэна езуітаў і стварэнне Адукацыйнай камісіі – абодва ў 1773 г. Базыльяне імкнуліся стаць спадкаемцамі адукацыйнай сістэмы езуітаў і пасля касацыі ордэна занялі і яго месца ў сферы адукацыі. Ім былі перададзены езуіцкія школы ў Брэсце, Мінску, Наваградку, Гродне, Пінску, Вільні, Браславе, Дубне, Полацку і інш., пасля чаго базыльянскае школьніцтва заняло бачнае месца ў Беларусі, ці не самае прадстаўнічае для апошняй чвэрці ХVІІІ ст. Колькасць базыльянскіх школ хутка павялічвалася.

На хвалі Асветніцтва і дзейнасці Адукацыйнай камісіі (1773‑1794) – першага ў Еўропе “міністэрства” асветы – базыльяне пакрылі беларускія землі разгалінаванай сеткай рознатыповых навучальных устаноў: ад пачатковых школ да філасофска-тэалагічных студый.

У 1770–1790‑я г. сярэднія школы (вучылішчы) працавалі пры базыльянскіх манастырах у Беразвеччы, Брэсце, Барунах, Вільні, Вярбілаве, Жыровіцах, Лядах, Паддубісе, Талачыне. Пры гэтым вучылішчы ў Барунах, Беразвеччы і Жыровіцах мелі свецкі характар і рыхтавалі моладзь да грамадзянскай дзяржаўнай службы. Навучальныя ўстановы павышанага тыпу, дзе базыльяне ўдасканальваліся ў філасофіі, тэалогіі, рыторыцы, дзейнічалі ў Антопалі, Быцені, Вільні, Свержані, Таракані, Нясвіжы, Лыскаве, Любяшове, Жыровіцах, Віцебску, Полацку.

Святлана Марозава, доктар гістарычных навук