Навіны
*
BULBA FEST! Далучайцеся да нас на Bulba Fest — унікальнае сьвята культуры, смаку й добрай музыкі! Пр…
*
У Беларускай прасторы «Робім разам» у Варшаве адкрылася ўнікальная выстава плакатаў розных аўтараў …
*
Чем будет заниматься Пушилин в Минске?По информации BELPOL визит оккупанта Д.Пушилина не является сл…
*
Режим недоволен БРСМВ распоряжении BELPOL оказался документ, предназначенный «для внутреннего пользо…
*
Мінскае аддзяленне УП “Беларуская гандлева-прамысловая палата” (далей БелГПП) арганізуе з 28 верасня…
*
Добрага ранку ўсім! Сёння чацвер і традыцыйна мы запрашаем на біблійныя чытанні! З верасня месяца мы…
*
Курс размоўнай ангельскай мовы «Talk to Me»Разам з Кацярынай, білінгвай і міжкультурнай камунікатарк…
*
Калі мы здамося – лягчэй не стане.Беларусь будзе вольнай….
*
Уладзімір Някляеў прэзентаваў новы зборнік вершаўПрэзентацыя прайшла ў беларускай прасторы ў Варшав…

Хіратанія новага біскупа Епархіі св. Яна XXIII ў Сафіі – Уладыкі Петка ВалаваУ суботу 6 ліпеня 2024 …

*

Хіратанія новага біскупа Епархіі св. Яна XXIII ў Сафіі – Уладыкі Петка Валава

У суботу 6 ліпеня 2024 г. у Сафіі, біскупскую хіратанію (біскупскія свячанні) атрымаў новы ардынарый Балгарскай Каталіцкай Царквы візантыйскага абраду Ўладыка Петко Валаў (прызначаны 8 красавіка 2024 г.). Хіратанія прайшла ў кон-катэдральным храме св. Яна ХХІІІ.

Галоўным свяціцелям быў уладыка Хрысто Пройкаў (былы біскуп епархіі), саслужылі яму ўладыка Страхіл Каваленаў з Нікопальскай дыяцэзіі лацінскага абраду (у Балгарыі) і ўладыка Імануіл Нін – апостальскі экзарх католікаў візантыйскага абраду ў Афінах.
Прысутнічалі шматлікія біскупы візантыйскага і лацінскага абраду, асабліва з рэгіёну паўднёва-ўсходняй Еўропы.
=Новаму ардынарыю Балгарскай Каталіцкай Царквы Уладыку Петко віншавальны ліст даслаў з Мінска архімандрыт Сяргей (Гаек) – апостальскі адміністратар для грэка-католікаў Беларусі.
*****
Уладыка Петко Валаў (балг. Петко Вълов) нарадзіўся 8 студзеня 1966 г. ў Сафіі. Падрыхтоўку да святарства праходзіў у Рыме – у Папскай Грэцкай калегіі: філасофію вывучаў на Папскім універсітэце “Urbaniana”, тэалогію на на Папскім універсітэце “Gregoriana”, ступень магістра маральнай тэалогіі атрымаў у Папскай акадэміі “Alfonsianum”.
Святарскія свячанні атрымаў 11 кастрычніка 1997 г.
Уладыка Петко з 2008 года дэлегат Каталіцкай Царквы ў Нацыянальнай радзе канфесій у Балгарыі; з 2009 г. канцлер епархіі; з 2020 г. сакратар Балгарскай міжабрадовай канферэнцыі каталіцкіх біскупаў.