“Ня плач па мне, Маці, бачачы на крыжы павешанага Сына Твайго, які на водах зямлю павесіў і ўсё, што існуе, стварыў. Я ўстану і праслаўлюся, і пякельнае ўладарства скрышу сілаю Маёю, зьнішчу ягоную ўладу, і вязьняў ягоных вызвалю ў міласэрнасьці Маёй і як Чалавекалюбец да Айца прывяду”.