Навіны
*
BULBA FEST! Далучайцеся да нас на Bulba Fest — унікальнае сьвята культуры, смаку й добрай музыкі! Пр…
*
У Беларускай прасторы «Робім разам» у Варшаве адкрылася ўнікальная выстава плакатаў розных аўтараў …
*
(Не)вядомыя з пнеўматычнай зброі абстралялі вокны нашага храма ў Вільні.Гэты інцыдэнт упісваецца ў ш…
*
Чем будет заниматься Пушилин в Минске?По информации BELPOL визит оккупанта Д.Пушилина не является сл…
*
Семінар па напісанні праектаў і стварэнні мастацкіх дасье у #Варшава, #Польшча Для каго: #творцы ро…
*
Режим недоволен БРСМВ распоряжении BELPOL оказался документ, предназначенный «для внутреннего пользо…
*
2 адукацыйныя магчымасці для #НДА па распрацоўцы камунікацыйных стратэгій1⃣ Афлайн-#трэнінг д…
*
Мінскае аддзяленне УП “Беларуская гандлева-прамысловая палата” (далей БелГПП) арганізуе з 28 верасня…
*
Супергарачы кол да тэмы мабільнасці: Nordic-Baltic Mobility Programme for Culture – #праграма мабіл…

Пазнанне Ісуса Хрыста дае нам разуменне Святога ПісанняСвятое Пісанне не з’яўляецца плёнам чалавечых…

*

Пазнанне Ісуса Хрыста дае нам разуменне Святога Пісання

Святое Пісанне не з’яўляецца плёнам чалавечых пошукаў і адкрыццяў, але вынікае з Божага Аб’яўлення, якое паходзіць ад Айца святла, «ад якога бярэ сваю назву кожны род на нябёсах і на зямлі» (Эф 3, 15).

Ад Яго таксама праз Яго Сына Ісуса Хрыста сыходзіць на нас Святы Дух. Гэты Святы Дух, Які ўсім размяркоўвае свае дары паводле сваёй уласнай волі, дае веру, а праз веру Хрыстос жыве ў сэрцах нашых (пар. Эф 3, 17). Вера гэтая – гэта веданне Ісуса Хрыста. З яе, быццам з крыніцы, выплывае верагоднасць і разуменне ўсяго Святога Пісання.

Менавіта таму немагчыма, каб хтосьці мог зразумець Пісанне, калі перад гэтым не меў у сабе веры ў Хрыста як святла, брамы, а таксама падмурку ўсяго Пісання. Наколькі доўга пілігрымуем здалёк ад Госпада, настолькі доўга выключна вера з’яўляецца падмуркам, які падтрымлівае, святлом, якое кіруе, брамай, якая ўводзіць нас ва ўсялякае звышпрыроднае асвячэнне. Яна таксама з’яўляецца мераю мудрасці, дадзенай нам ад Бога, «каб не думалі пра сябе лепш, чым трэба думаць, але ацэньвалі сябе цвяроза, паводле веры, удзеленай кожнаму Богам» (Рым 12, 3).

Зместам, або інакш плёнам Святога Пісання не з’яўляецца малаважная рэч, але паўната вечнага шчасця. Бо Святое Пісанне – гэта кніга, у якой змешчаны словы вечнага жыцця. Яны запісаныя для таго, каб мы не толькі верылі, але таксама мелі вечнае жыццё, у якім будзем мець веды і любіць; у ім рэалізуецца ўсялякае нашае жаданне. Калі гэта споўніцца, тады мы сапраўды спазнаем, што любоў Хрыста перавышае ўсялякае разуменне (пар. Эф 3, 19). Так мы будзем напоўненыя «ўсёй паўнатою Божай» (Эф 3, 19). Да гэтай паўнаты хоча прывесці нас Святое Пісанне, згодна са згаданым выказваннем св. Паўла. Дзеля гэтага і з такім намерам трэба пазнаваць Святое Пісанне, вучыць яму і слухаць яго.

Каб атрымаць гэты плён і дасягнуць мэты пад належным кіраўніцтвам Пісання, нам трэба пачаць спачатку, а менавіта са шчырай веры, згінаючы калені нашага сэрца, прыступіць да Айца святла, каб Ён даў нам праз свайго Сына ў Святым Духу сапраўднае пазнанне Ісуса Хрыста, а таксама Яго любові. Тады, пазнаючы Яго і любячы, умацаваныя ў веры і ўкаранёныя ў любові, мы зможам пазнаць, «чым ёсць шырыня і даўжыня, і вышыня, і глыбіня» Святога Пісання. Так мы дойдзем да паўнаты пазнання і дасканалай любові Святой Тройцы, у якой знаходзіцца ажыццяўленне і дапаўненне ўсялякай праўды і дабра.

Св. Банавентура