Навіны
*
BULBA FEST! Далучайцеся да нас на Bulba Fest — унікальнае сьвята культуры, смаку й добрай музыкі! Пр…
*
У Беларускай прасторы «Робім разам» у Варшаве адкрылася ўнікальная выстава плакатаў розных аўтараў …
*
(Не)вядомыя з пнеўматычнай зброі абстралялі вокны нашага храма ў Вільні.Гэты інцыдэнт упісваецца ў ш…
*
Чем будет заниматься Пушилин в Минске?По информации BELPOL визит оккупанта Д.Пушилина не является сл…
*
Семінар па напісанні праектаў і стварэнні мастацкіх дасье у #Варшава, #Польшча Для каго: #творцы ро…
*
Режим недоволен БРСМВ распоряжении BELPOL оказался документ, предназначенный «для внутреннего пользо…
*
2 адукацыйныя магчымасці для #НДА па распрацоўцы камунікацыйных стратэгій1⃣ Афлайн-#трэнінг д…
*
Мінскае аддзяленне УП “Беларуская гандлева-прамысловая палата” (далей БелГПП) арганізуе з 28 верасня…
*
Супергарачы кол да тэмы мабільнасці: Nordic-Baltic Mobility Programme for Culture – #праграма мабіл…

Гэтая мучаніца старажытнасці адна з першых змагалася ў цудоўнай барацьбе. У той жа час яна змагаецца…

*

Гэтая мучаніца старажытнасці адна з першых змагалася ў цудоўнай барацьбе. У той жа час яна змагаецца таксама сёння і перамагае ў нашы дні дзякуючы Божым цудам, якія штодзённа ўкараноўваюць і ўпрыгожваюць яе.

Яна дзева, бо нарадзілася ад несмяротнага Божага Слова (які ў сваім целе спазнаў смерць таксама і дзеля мяне), ад непадзельнага з Богам Сына, як кажа Ян Евангеліст: «Тым, хто прыняў Яго, дало ўладу стаць Божымі дзецьмі» (Ян 1, 12).

Кажучы словамі св. Паўла, св. Агату, якая запрасіла нас на пабожную гасціну, можна параўнаць з дзевай, заручанай з адзіным мужам Хрыстом.

Яна дзева, якая аздобіла свае вусны чырванню крыві Божага Ягняці і напоўніла свой дух святлом Яго пазнання, разважаючы пра смерць свайго ўмілаванага Абранніка. Шата сведчання святой носіць не толькі непазбыўныя сляды Хрыстовай крыві, набытыя яшчэ раней, але і адорвае будучыя пакаленні красамоўнасцю дзявоцтва, даючы ім невычарпальную крыніцу павучэнняў.

Яна сапраўды добрая, бо з’яўлялася часткаю Бога, была дадзеная свайму Абранніку Богам, крыніцай усякага дабра. Была дадзеная і нам, каб мы ўдзельнічалі ў тым дабры, якое сімвалізуе яе ўласнае імя.

Ці можа быць большае дабрадзейства, чым Найвышэйшае Дабро? І ці можна знайсці нешта больш годнае пахвалы, як не Агату?

Дабрыня Агаты адпавядае яе імені і самой рэчаіснасці, бо яна носіць гэта імя, якое свечыць пра яе цудоўныя справы. Агата нават сваім імем заклікае нас ахвотна звяртацца да яе. Сваім прыкладам вучыць усіх людзей, каб, не марудзячы, спяшаліся разам з ёй да сапраўднага дабра, якім ёсць толькі Бог.

Св. Мятод Сіцылійскі