Навіны
*
BULBA FEST! Далучайцеся да нас на Bulba Fest — унікальнае сьвята культуры, смаку й добрай музыкі! Пр…
*
У Беларускай прасторы «Робім разам» у Варшаве адкрылася ўнікальная выстава плакатаў розных аўтараў …
*
(Не)вядомыя з пнеўматычнай зброі абстралялі вокны нашага храма ў Вільні.Гэты інцыдэнт упісваецца ў ш…
*
Чем будет заниматься Пушилин в Минске?По информации BELPOL визит оккупанта Д.Пушилина не является сл…
*
Семінар па напісанні праектаў і стварэнні мастацкіх дасье у #Варшава, #Польшча Для каго: #творцы ро…
*
Режим недоволен БРСМВ распоряжении BELPOL оказался документ, предназначенный «для внутреннего пользо…
*
2 адукацыйныя магчымасці для #НДА па распрацоўцы камунікацыйных стратэгій1⃣ Афлайн-#трэнінг д…
*
Мінскае аддзяленне УП “Беларуская гандлева-прамысловая палата” (далей БелГПП) арганізуе з 28 верасня…
*
Супергарачы кол да тэмы мабільнасці: Nordic-Baltic Mobility Programme for Culture – #праграма мабіл…

Чаму, браты, мы мала руплівыя ў супольным пошуку таго, што служыць збаўленню, каб, несучы цяжары адз…

*

Чаму, браты, мы мала руплівыя ў супольным пошуку таго, што служыць збаўленню, каб, несучы цяжары адзін аднаго, умелі аказваць дапамогу асабліва там, дзе гэта найбольш патрэбна? Бо да гэтага нас заахвочвае Апостал словамі: «Насіце цяжары адзін аднаго і так выканаеце закон Хрыстовы» (Гал 6, 2). У іншым месцы кажа: «Цярпіце адзін аднаго ў любові» (пар. Эф 4, 2). У гэтым, несумненна, заключаецца Хрыстовы закон.

Калі заўважаю ў майго брата недасканаласць, якую немагчыма выправіць з прычыны абставінаў або фізічнай ці маральнай слабасці, чаму не зношу цярпліва? Чаму не дапамагаю яму ахвотна згодна са словамі Пісання: «Вас будуць карміць і насіць на руках, і на каленях будуць песціць вас» (Іс 66, 12). Ці не таму менавіта, што не хапае мне той любові, якая ўсё зносіць, якая цярплівая і ласкавая?

Такім ёсць закон Хрыста, які праз сваю муку «ўзяў на сябе цярпенні нашыя і панёс нашы хваробы» (Іс 53, 4), нёс тых, каго любіў, і любіў тых, каго нёс. Таму той, хто варожа адносіцца да свайго брата, якому пагражае падзенне, хто сочыць за кожным яго спатыкненнем, той без сумнення падпарадкаваўся закону д’ябла і спаўняе яго. Таму будзьма цярплівыя адзін да аднаго, поўныя братняй любові, будзем вучыцца зносіць слабасці і змагацца толькі з правінамі.

Кожная дарога жыцця, якой бы яна не была, настолькі падабаецца Богу, наколькі вялікую мае любоў да Бога, а з увагі на Бога – і да бліжняга. Толькі любоў павінна вырашаць, што належыць зрабіць, а што не, што змяніць, а што не. Любоў з’яўляецца прынцыпам дзейнасці, а таксама мэтаю, да якой трэба імкнуцца. Калі што-небудзь шчыра робіцца для яе і згодна з ёю, ніколі не будзе недасканалым.

Няхай ласкава дасць нам гэтую любоў той, каму мы без яе не можам падабацца, і без якога мы наогул нічога не можам, – Бог, які жыве і валадарыць на вякі вякоў. Амін.

Бл. Ісаак, абат манастыра Стэла