Навіны
*
BULBA FEST! Далучайцеся да нас на Bulba Fest — унікальнае сьвята культуры, смаку й добрай музыкі! Пр…
*
У Беларускай прасторы «Робім разам» у Варшаве адкрылася ўнікальная выстава плакатаў розных аўтараў …
*
Чем будет заниматься Пушилин в Минске?По информации BELPOL визит оккупанта Д.Пушилина не является сл…
*
Режим недоволен БРСМВ распоряжении BELPOL оказался документ, предназначенный «для внутреннего пользо…
*
Мінскае аддзяленне УП “Беларуская гандлева-прамысловая палата” (далей БелГПП) арганізуе з 28 верасня…
*
Добрага ранку ўсім! Сёння чацвер і традыцыйна мы запрашаем на біблійныя чытанні! З верасня месяца мы…
*
Курс размоўнай ангельскай мовы «Talk to Me»Разам з Кацярынай, білінгвай і міжкультурнай камунікатарк…
*
Калі мы здамося – лягчэй не стане.Беларусь будзе вольнай….
*
Уладзімір Някляеў прэзентаваў новы зборнік вершаўПрэзентацыя прайшла ў беларускай прасторы ў Варшав…

Любоў – гэта адпаведная гатоўнасць духа, які нічога не ставіць вышэй за пазнанне Бога. Такую любоў н…

*

Любоў – гэта адпаведная гатоўнасць духа, які нічога не ставіць вышэй за пазнанне Бога. Такую любоў нельга мець заўсёды, калі ты духоўна прывязаны да якіх-небудзь зямных дабротаў.

Хто любіць Бога, той па-над усе Яго стварэнні ставіць пазнанне і веды пра Яго; да Яго таксама пастаянна звяртаецца жаданнем і любоўю сваёй душы.

Паколькі ўсё, што існуе, было створана Богам, і паколькі Бог намнога больш дасканалы за рэчы, якія стварыў, кожны, хто адварочваецца ад найдасканалейшага Бога і звяртаецца да марнасці, сведчыць, што цэніць Бога менш за створаныя Ім рэчы.

«Калі любіце Мяне, будзеце захоўваць Мае запаведзі» (Ян 14, 15). «Гэта наказваю вам, каб вы любілі адзін аднаго» (Ян 15, 17). Хто не любіць бліжняга, той не захоўвае запаведзі, а хто не захоўвае запаведзі, той не можа любіць Бога.

Шчаслівы чалавек, які можа любіць усіх без адрознення.

Хто любіць Бога, той усім сэрцам любіць таксама бліжняга. Такі чалавек не затрымлівае для сябе таго, што мае, але з сапраўднай Божай шчодрасцю дзеліцца з патрабуючымі.

Той наследуе самога Бога, хто, аказваючы дапамогу, не робіць розніцы паміж чалавекам добрым і дрэнным, справядлівым і несправядлівым, але ўсіх адорвае паводле патрэб, хоць з увагі на праведнасць больш цэніць чалавека годнага і адданага, чым нягодніка.

Любоў выражаецца не толькі ў раздаванні маёмасці, але яшчэ больш у дзяленні Божай навукай і ў асабістым служэнні бліжнім.

Хто сапраўды і ад сэрца адкідвае спакусы свету, а таксама шчыра прысвячае сябе служэнню бліжняму, той, вызваліўшыся хутка ад усялякай страсці і заганы, дасягне любові і пазнання Бога.

Хто мае ў сабе Божую любоў, той па прыкладзе прарока Ераміі не марудзіць і не знеахвочваецца ў наследаванні Госпада, свайго Бога, але мужна церпіць цяжары, знявагі і несправядлівасць, не жадаючы нікому зла.

«Не кажыце, – заклікае прарок Ерамія, – “святыня Госпада”» (Ер 7, 4). Ты таксама не імкніся казаць: «Сама вера ў Госпада майго, Ісуса Хрыста, можа мяне збавіць». Не станецца так, калі сваімі ўчынкамі не здабудзеш любові да Яго. Наконт самой веры паслухай: «Злыя духі таксама вераць і дрыжаць!» (Як 2, 19).

Выяўленнем любові ёсць сэрца, гатовае рабіць дабро бліжняму, велікадушнасць і цярплівасць, а таксама разумнае выкарыстанне створаных рэчаў.

Св. Максім Вызнаўца