Узяўшы за шчыт посную зброю, прыйдзіце ўсе, каб адхіліць напады і спакусы ворага, не апаліцца слодычамі пажаданьняў і не збаяцца выпрабаваньня агнём; і Хрыстос Чалавекалюбец узнагародзіць нас вянцом за нашу цярплівасьць і паўстрымлівасьць. Дык у малітве будзем сьмела клікаць Яго і прасіць супакою і велічы зьмілаваньня душам нашым.