Навіны
*
BULBA FEST! Далучайцеся да нас на Bulba Fest — унікальнае сьвята культуры, смаку й добрай музыкі! Пр…
*
У Беларускай прасторы «Робім разам» у Варшаве адкрылася ўнікальная выстава плакатаў розных аўтараў …
*
(Не)вядомыя з пнеўматычнай зброі абстралялі вокны нашага храма ў Вільні.Гэты інцыдэнт упісваецца ў ш…
*
Чем будет заниматься Пушилин в Минске?По информации BELPOL визит оккупанта Д.Пушилина не является сл…
*
Семінар па напісанні праектаў і стварэнні мастацкіх дасье у #Варшава, #Польшча Для каго: #творцы ро…
*
Режим недоволен БРСМВ распоряжении BELPOL оказался документ, предназначенный «для внутреннего пользо…
*
2 адукацыйныя магчымасці для #НДА па распрацоўцы камунікацыйных стратэгій1⃣ Афлайн-#трэнінг д…
*
Мінскае аддзяленне УП “Беларуская гандлева-прамысловая палата” (далей БелГПП) арганізуе з 28 верасня…
*
Супергарачы кол да тэмы мабільнасці: Nordic-Baltic Mobility Programme for Culture – #праграма мабіл…

Веліч апранулася ў пакору, моц – у слабасць, вечнасць – у смяротнасць, а для вызвалення нашай прырод…

*

Веліч апранулася ў пакору, моц – у слабасць, вечнасць – у смяротнасць, а для вызвалення нашай прыроды ад доўгу, непарушная прырода злучылася з прыродай, падлеглай цярпенням, каб (што адпавядала нашаму становішчу) адзін і той жа пасрэднік паміж Богам і людзьмі, чалавек Ісус Хрыстос мог памерці як чалавек, і не мог памерці як Бог.

Так у поўнай і дасканалай прыродзе сапраўднага чалавека нарадзіўся сапраўдны Бог, поўны ў сваіх боскіх і ў нашых чалавечых рысах. Нашымі мы называем тыя рысы, якія Стварыцель заклаў у нас ад пачатку і якія Хрыстос прыняў для ачышчэння.

А тое, што прынёс падманшчык і прыняў ашуканы чалавек, не мела ў Стварыцелю ніякага следу. А паколькі Ён не меў удзелу ў чалавечых слабасцях, то і не быў саўдзельнікам нашых злачынстваў.

Прыняў постаць слугі без бруду граху, павялічваючы тое, што чалавечае, але не памяншаючы таго, што боскае: гэтае прыніжэнне, калі нябачны стаў бачным, а Стварыцель і адзіны Уладар сусвету пажадаў стаць смяротным, было праявай міласэрнасці, а не слабасці ўлады. Так той, хто, будучы ў постаці Бога, стварыў чалавека, сам стаў чалавекам, прымаючы постаць слугі.

Сын Божы прыходзіць у гэтую зямную слабасць, сыходзячы з нябеснага пасаду, не пакідаючы Айцоўскай славы; нараджаецца ў новым парадку і праз новае нараджэнне.

У новым парадку, таму што нябачны ў сваёй сутнасці Ён стаў бачным у нашай прыродзе; будучы неспасцігальным, захацеў быць спасцігнутым; трываючы спрадвеку, пачаў існаваць у часе; будучы Госпадам усяго стварэння, прыняў постаць слугі, зацяніўшы нязмернасць сваёй велічы; Бог, непадлеглы цярпенням, не пагардзіў стаць чалавекам, падлеглым цярпенням; і, будучы несмяротным, падпарадкаваўся законам смерці.

Насамрэч, той, хто ёсць сапраўдным Богам, з’яўляецца і сапраўдным чалавекам, і ў гэтай еднасці няма ніякага фальшу, паколькі тут суіснуюць і чалавечая пакора, і веліч боскасці.
Як Бог не змяняецца, праяўляючы міласэрнасць, так і чалавек не перастае быць сабой, атрымліваючы такую годнасць. Кожная з гэтых сутнасцяў робіць у еднасці адна з адной тое, што ёй уласціва. Слова здзяйсняе тое, што належыць Слову, а цела выконвае тое, што належыць целу.

Першае з іх ззяе цудамі, а другое паддаецца крыўдам. І як Слова не адлучаецца ад велічы Айцоўскай славы, так цела не пакідае прыроды нашага роду.

Такім чынам, заўсёды трэба падкрэсліваць, што ёсць адзін і той жа сапраўдны Сын Божы і сапраўдны Сын Чалавечы. Бог, таму што «на пачатку было Слова, і Слова было ў Бога, і Богам было Слова» (Ян 1, 1); а Чалавек, таму што «Слова сталася целам і пасялілася між намі» (Ян 1, 14).

Св. Лявон Вялікі