Навіны
*
BULBA FEST! Далучайцеся да нас на Bulba Fest — унікальнае сьвята культуры, смаку й добрай музыкі! Пр…
*
У Беларускай прасторы «Робім разам» у Варшаве адкрылася ўнікальная выстава плакатаў розных аўтараў …
*
Чем будет заниматься Пушилин в Минске?По информации BELPOL визит оккупанта Д.Пушилина не является сл…
*
Режим недоволен БРСМВ распоряжении BELPOL оказался документ, предназначенный «для внутреннего пользо…
*
Мінскае аддзяленне УП “Беларуская гандлева-прамысловая палата” (далей БелГПП) арганізуе з 28 верасня…
*
Добрага ранку ўсім! Сёння чацвер і традыцыйна мы запрашаем на біблійныя чытанні! З верасня месяца мы…
*
Курс размоўнай ангельскай мовы «Talk to Me»Разам з Кацярынай, білінгвай і міжкультурнай камунікатарк…
*
Калі мы здамося – лягчэй не стане.Беларусь будзе вольнай….
*
Уладзімір Някляеў прэзентаваў новы зборнік вершаўПрэзентацыя прайшла ў беларускай прасторы ў Варшав…

Чаму святы, праведны, справядлівы і любячы Бог так часта марудзіць, перш чым здзейсніць правасуддзе …

*

Чаму святы, праведны, справядлівы і любячы Бог так часта марудзіць, перш чым здзейсніць правасуддзе над злом вакол нас? Ён марудзіць не таму, што Яму ўсё роўна, як мы часта думаем, калі нам даводзіцца чакаць. Прычына таго, што мы ўспрымаем як прамаруджванне, прама процілеглая: Ён марудзіць як раз таму, што Яму не ўсё роўна. Ён марудзіць, таму што Ён літасцівы. Але як гэта магчыма? Як тое, што Ён, здавалася б, заплюшчвае вочы на несправядлівасць, прыгнёт і пакуты, насамрэч можа быць праявай Яго ласкі?

Ён марудзіць, каб мы маглі апамятацца і пакаяцца перш, чым здзейсніцца правасуддзе, якое павінен ажыццявіць праведны Суддзя. Бог абавязкова ўмяшаецца і пакладзе канец злу. У нас ёсць цвёрдая ўпэўненасць у тым, што Ён будзе “дзеі пакутнікаў зямлі рашаць паводле ісціны; і жазлом вуснаў Сваіх заб’е бязбожніка” (Іс.11:4). Ён суцешыць усіх, хто плача, і блаславіць кожнага, хто выгнаны за праўду (Мацвея 5:4, 10). Але перш мы павінны задаць сабе пытанне: на якой шалі правасуддзя апынемся мы самі, калі суд нарэшце прыйдзе?

Датуль, пакуль я сам усталёўваю сабе стандарты і сам вырашаю, што правільна і справядліва, мне няма пра што турбавацца. Я заўжды буду лічыць сябе правільным, а ўсе свае дзеянні апраўданымі. І калі мне даводзіцца зносіць пакуты ад рук іншых людзей, я заўсёды буду бачыць сябе бязвіннай ахвярай.

Але што, калі маё ўспрыманне выкрыўленае? Што, калі мае паводзіны былі не такія праведныя, як я іх бачу? Што, калі мае ўчынкі ацэньваюцца па іншым стандарце? І нават калі я незаслужана пацярпеў і зведаў зло ад рук іншых, што, калі ў выніку я таксама панясу адказнасць за зло, якое я тварыў, і за пакуты, якія я прычыніў людзям? Можа, і добра, што Бог яшчэ не здзейсніў Свой справядлівы суд.

Габрэй па імені Пётр, які стаў паслядоўнікам Ісуса, прызнаўшы ў Ім Месію свайго народа, зведаўшы наймацнейшыя пакуты за свае перакананні, пісаў аднаверцам і спачувальнікам, прапаноўваючы тлумачэнне таго, чаму Бог марудзіць з выкананнем Свайго абяцання перамагчы зло і пакласці справядлівы канец гэтаму свету: “Не марудзіць Госпад з выкананнем абяцання, як некаторыя лічаць гэта марудлівасцю; а доўга трывае нас, не хочучы, каб хто загінуў, а каб усе прыйшлі да каяння” (2 Пт.3:9)

Насамрэч, у гэтым ёсць нейкая іронія. Мы лямантуем да Бога: «Ну колькі мне яшчэ чакаць?!», – але ў той жа час Бог заклікае да нас: «Ну колькі Мне яшчэ чакаць?!»

“Дакуль, немыслі, любіцьмеце невуцтва? Дакуль пакепнікі будуць кепствам цешыцца? Дакуль бязглуздыя будуць ненавідзець навуку?” (Прып.1:22)

Я чакаю і цярплю, пакуль Бог марудзіць у чаканні іншых. Калі вы, як і я, адны з тых многіх, хто ўжо апамятаўся і раскаяўся, тады давайце спадзявацца на Яго ласку і, напаўняючыся Яго сілай, цярпліва чакаць, пакуль Ён марудзіць дзеля іншых, як Ён марудзіў дзеля нас.

Ці, можа, вы адзін з тых, на каго Бог усё яшчэ чакае?

Аві Снайдэр