Навіны
*
BULBA FEST! Далучайцеся да нас на Bulba Fest — унікальнае сьвята культуры, смаку й добрай музыкі! Пр…
*
У Беларускай прасторы «Робім разам» у Варшаве адкрылася ўнікальная выстава плакатаў розных аўтараў …
*
(Не)вядомыя з пнеўматычнай зброі абстралялі вокны нашага храма ў Вільні.Гэты інцыдэнт упісваецца ў ш…
*
Чем будет заниматься Пушилин в Минске?По информации BELPOL визит оккупанта Д.Пушилина не является сл…
*
Семінар па напісанні праектаў і стварэнні мастацкіх дасье у #Варшава, #Польшча Для каго: #творцы ро…
*
Режим недоволен БРСМВ распоряжении BELPOL оказался документ, предназначенный «для внутреннего пользо…
*
2 адукацыйныя магчымасці для #НДА па распрацоўцы камунікацыйных стратэгій1⃣ Афлайн-#трэнінг д…
*
Мінскае аддзяленне УП “Беларуская гандлева-прамысловая палата” (далей БелГПП) арганізуе з 28 верасня…
*
Супергарачы кол да тэмы мабільнасці: Nordic-Baltic Mobility Programme for Culture – #праграма мабіл…

Піянерыя і камсамол: як Царква ставіцца да такіх арганізацый, і ці можа католік у іх быць? Царква н…

*

Піянерыя і камсамол: як Царква ставіцца да такіх арганізацый, і ці можа католік у іх быць?

Царква неаднаразова асуджала камунізм. Афіцыйнае канчатковае асуджэнне камунізму прагучала ў энцыкліцы Папы Пія XI Divini Redemptoris, апублікаванай 19 сакавіка 1937 года з падзагалоўкам “Аб бязбожным камунізме і аб хрысціянскай сацыяльнай дактрыне”.

Папа напісаў гэтую энцыкліку таму, што пасля бальшавіцкай рэвалюцыі 1917 года камунізм паказаў сябе згубным не толькі з-за таталітарызму, але і з-за сваёй ідэалагічнай сувязі з марксізмам-ленінізмам. Гэтая ідэалогія ўключала ў сябе радыкальнае адмаўленне Бога, духоўнасці, рэлігіі, і дзе б яна ні замацоўвалася, паўсюль успыхвалі бязлітасныя антырэлігійныя ганенні, а праз атэістычнае выхаванне моладзі камуністы імкнуліся выкараніць усялякае рэлігійнае пачуццё са свядомасці людзей.

Пій XI піша, што камунізм стаў прычынай жорсткіх ганенняў на Царкву: «Там, дзе камунізму ўдалося ўмацавацца і панаваць (тут Папа згадвае народы Расіі і Мексікі), — прыкладаліся разнастайныя намаганні да таго, каб разбурыць (абвяшчаючы гэта адкрыта) цывілізацыю ад самых яе асноў, а таксама хрысціянскую рэлігію, выкараніўшы памяць аб ёй з чалавечых сэрцаў, перш за ўсё ў моладзі. Біскупы і святары, – канстатуе Пій XI, – былі выгнаныя, асуджаныя на катаржную працу, расстраляныя, забітыя зверскімі спосабамі. Звычайныя свецкія за тое, што яны абараняюць рэлігію, падвергліся падазрэнням, катаванням, ганенням, былі кінутыя ў турмы і аддадзены пад суд» (DR 19).

«Глядзіце ж, высокапаважаныя браты, — усклікае Папа, — каб вернікі не дазвалялі сябе падманваць! Камунізм дурны па самой сваёй сутнасці, і ніхто з тых, хто жадае захаваць хрысціянскую цывілізацыю, не можа супрацоўнічаць з ім ніякім чынам» (58).

Можна таксама працытаваць дэкрэт Свяшчэннай Канцылярыі супраць камунізму ад 1 ліпеня 1949 года. У ім даецца адказ на пытанні, якія паступілі ў Ватыкан, што тычацца камунізму.

Пытанне I: ці можна ўступаць у камуністычную партыю ці аказваць ёй падтрымку?
Адказ: не. Камунізм – вучэнне матэрыялістычнае і антыхрысціянскае; лідары ж камуністаў, нават калі часам заяўляюць на словах, што не змагаюцца супраць рэлігіі, усё ж і вучэннем, і дзеяннямі выяўляюць сваю варожасць у адносінах да Бога, да сапраўднай рэлігіі і да Царквы Хрыстовай.

Піянеры і камсамольцы вызнаюць марксізм-ленінізм, які ўключае ў сябе радыкальнае адмаўленне Бога, духоўнасці, рэлігіі. З дапамогай атэістычнага выхавання дзяцей і моладзі, якое ажыццяўлялася, галоўным чынам, у піянерскай і камсамольскай арганізацыях, кампартыя імкнулася выкараніць усякую рэлігійную свядомасць. Зразумела, каталік не можа быць у гэтых арганізацыях.

Калі ж гаворка ідзе пра савецкія часы, калі дзяцей практычна прымушалі ўступаць у піянерскую арганізацыю, ды яшчэ і рабілі гэта пад выглядам узнагароды за добрую вучобу і паводзіны, то цяжка казаць пра асабістую маральную адказнасць дзіцяці за гэты выбар. Акрамя таго, і гэта асабліва датычыць апошніх гадоў масавага ўступлення дзяцей і