Навіны
*
BULBA FEST! Далучайцеся да нас на Bulba Fest — унікальнае сьвята культуры, смаку й добрай музыкі! Пр…
*
У Беларускай прасторы «Робім разам» у Варшаве адкрылася ўнікальная выстава плакатаў розных аўтараў …
*
(Не)вядомыя з пнеўматычнай зброі абстралялі вокны нашага храма ў Вільні.Гэты інцыдэнт упісваецца ў ш…
*
Чем будет заниматься Пушилин в Минске?По информации BELPOL визит оккупанта Д.Пушилина не является сл…
*
Семінар па напісанні праектаў і стварэнні мастацкіх дасье у #Варшава, #Польшча Для каго: #творцы ро…
*
Режим недоволен БРСМВ распоряжении BELPOL оказался документ, предназначенный «для внутреннего пользо…
*
2 адукацыйныя магчымасці для #НДА па распрацоўцы камунікацыйных стратэгій1⃣ Афлайн-#трэнінг д…
*
Мінскае аддзяленне УП “Беларуская гандлева-прамысловая палата” (далей БелГПП) арганізуе з 28 верасня…
*
Супергарачы кол да тэмы мабільнасці: Nordic-Baltic Mobility Programme for Culture – #праграма мабіл…

Патрыярх Мараніцкай Царквы кардынал Бешара Бутрас занепакоены палітычнай напружанасцю ў Ліване. …

*

Патрыярх Мараніцкай Царквы кардынал Бешара Бутрас занепакоены палітычнай напружанасцю ў Ліване. =Калі дэпутаты не абяруць годнага прэзідэнта, народ паўстане супраць іх усіх. Так мараніцкі Патрыярх кардынал Бешара Бутрас Раі раскрытыкаваў выбары лідара дзяржавы ў Ліване, якія прыйшлі ў тупік.

“Калі дэпутаты не абяруць нацыянальнага, суверэннага і кваліфікаванага прэзідэнта, які возьме на сябе справы кіравання, няхай не абвінавачваюць народ, калі той паўстане супраць іх усіх”, – сказаў протаіерарх падчас адной з Літургій. Ён як глава самай вялікай хрысціянскай супольнасці мае ў краіне важны палітычны голас.
Першае пасяджэнне парламента прайшло безвынікова. Кардынал асцерагаецца, што нязгода дэпутатаў адносна кандыдата можа прывесці выбарчыя сесіі ў тупік. Невыбранне прэзідэнта ён акрэсліў як дыверсію. Заканчэнне канстытуцыйнага тэрміну без дасягнення пагаднення на выбарах, як сцвердзіў мараніцкі Патрыярх, стане “злачынствам супраць ліванскага народа і дзяржавы ў іх цяперашнім становішчы”.
Тэрмін кіравання прэзідэнта Мішэля Ауна, які не можа быць ізноў абраны, завяршаецца 31 кастрычніка 2022 года. Паводле ліванскай канстытуцыі, выбарчы перыяд павінен быў распачацца 1 верасня 2022 года, але старшыня парламента Набіх Беры склікаў палату толькі на мінулым тыдні. Аднак сесія была перарвана з прычыны адсутнасці кворуму. Тады спікер абвясціў, што далейшыя сесіі будуць залежаць ад узгаднення кандыдата дэпутатамі.

Згодна з устаноўленым сто гадоў таму прынцыпам рэлігійнай прапарцыянальнасці, прэзідэнтам Лівана павінен быць хрысціянін-мараніт, прэм’ер-міністрам – суніт, а старшынёй парламента – шыіт.
=Зараз Ліван перажывае цяжкі эканамічны крызіс. Адначасова працягваецца міжнародная палітычная спрэчка вакол па-ранейшаму нявырашанага пытання марскіх меж паміж Ізраілем і Ліванам, дзе знаходзяцца радовішчы нафты і прыроднага газу. Паводле мясцовых СМІ, прапанаванае ЗША пагадненне аб урэгуляванні шматгадовай спрэчкі і выкарыстанні прыродных рэсурсаў было станоўча прынята абодвума бакамі канфлікту. (Ян Глінскі, Vaticannews)