Навіны
*
BULBA FEST! Далучайцеся да нас на Bulba Fest — унікальнае сьвята культуры, смаку й добрай музыкі! Пр…
*
У Беларускай прасторы «Робім разам» у Варшаве адкрылася ўнікальная выстава плакатаў розных аўтараў …
*
(Не)вядомыя з пнеўматычнай зброі абстралялі вокны нашага храма ў Вільні.Гэты інцыдэнт упісваецца ў ш…
*
Чем будет заниматься Пушилин в Минске?По информации BELPOL визит оккупанта Д.Пушилина не является сл…
*
Семінар па напісанні праектаў і стварэнні мастацкіх дасье у #Варшава, #Польшча Для каго: #творцы ро…
*
Режим недоволен БРСМВ распоряжении BELPOL оказался документ, предназначенный «для внутреннего пользо…
*
2 адукацыйныя магчымасці для #НДА па распрацоўцы камунікацыйных стратэгій1⃣ Афлайн-#трэнінг д…
*
Мінскае аддзяленне УП “Беларуская гандлева-прамысловая палата” (далей БелГПП) арганізуе з 28 верасня…
*
Супергарачы кол да тэмы мабільнасці: Nordic-Baltic Mobility Programme for Culture – #праграма мабіл…

Любоў да Бога Любі Госпада Бога твайго ўсім сэрцам тваім, і ўсёю душою тваёю, і ўсёй сілаю тваёю (Др…

*

Любоў да Бога

Любі Госпада Бога твайго ўсім сэрцам тваім, і ўсёю душою тваёю, і ўсёй сілаю тваёю (Другазаконне 6:45).

Што значыць любіць Бога?

Хрысціянскае жыццё пачынаецца з сустрэчы з Ісусам Хрыстом, якая дае жыццю новы кірунак, новую перспектыву. Ісус Хрыстос наказвае любоў як галоўны прынцып жыцця: «Бо так палюбіў Бог свет, што аддаў Сына Свайго Адзінароднага, каб кожны, хто верыць у Яго […], жыў жыццём вечным» (Ян 3, 16). Вера ў Божую любоў — гэта ласка і галоўны выбар жыцця хрысціяніна: «Бог ёсць любоў, і хто трывае ў любові, той трывае ў Богу, і Бог у ім» (1 Ян 4, 16).

Любоў да Бога — гэта наш адказ на любоў Бога да нас. «Мы любім, таму што Ён першы палюбіў нас» (1 Ян 4, 19). Любоў да Бога мы выяўляем усім сваім жыццём, перш за ўсё – у малітве, жыццёвай пазіцыі, учынках. Мы паказваем сваю любоў да Бога, калі прымаем тое, што паходзіць ад Бога, выконваем Яго запаведзі, жывём і дзейнічаем з любові да Бога і бліжняга.

Гэта любоў да Бога: выконваць Яго запаведзі. І запаведзі Яго не цяжкія (1 Ян 5, 3).