Навіны
*
BULBA FEST! Далучайцеся да нас на Bulba Fest — унікальнае сьвята культуры, смаку й добрай музыкі! Пр…
*
У Беларускай прасторы «Робім разам» у Варшаве адкрылася ўнікальная выстава плакатаў розных аўтараў …
*
(Не)вядомыя з пнеўматычнай зброі абстралялі вокны нашага храма ў Вільні.Гэты інцыдэнт упісваецца ў ш…
*
Чем будет заниматься Пушилин в Минске?По информации BELPOL визит оккупанта Д.Пушилина не является сл…
*
Семінар па напісанні праектаў і стварэнні мастацкіх дасье у #Варшава, #Польшча Для каго: #творцы ро…
*
Режим недоволен БРСМВ распоряжении BELPOL оказался документ, предназначенный «для внутреннего пользо…
*
2 адукацыйныя магчымасці для #НДА па распрацоўцы камунікацыйных стратэгій1⃣ Афлайн-#трэнінг д…
*
Мінскае аддзяленне УП “Беларуская гандлева-прамысловая палата” (далей БелГПП) арганізуе з 28 верасня…
*
Супергарачы кол да тэмы мабільнасці: Nordic-Baltic Mobility Programme for Culture – #праграма мабіл…

ПЕРШАЯ БОЖАЯ ЗАПАВЕДЬ: «Няхай не будзе ў цябе іншых багоў, апроч Мяне»Першай запаведдзю Госпад заклі…

*

ПЕРШАЯ БОЖАЯ ЗАПАВЕДЬ: «Няхай не будзе ў цябе іншых багоў, апроч Мяне»

Першай запаведдзю Госпад заклікае нас задумацца над сутнасцю існавання, сэнсам жыцця, пакліканнем чалавека. Адкуль і куды ўсё рухаецца, ідзе? Прызнаць Бога пачаткам і канцом усяго. Бог наша шчасце. Бог наш Айцец. Ён жадае нам толькі дабра. Ён хацеў, каб мы, Яго дзеці, былі шчаслівыя, а цалкам шчаслівымі мы можам стаць толькі жывучы ў еднасці з Богам.

Таму што мы Ягоныя стварэнні, створаныя ў Хрысце Ісусе для добрых спраў, якія Бог загадзя падрыхтаваў для нас (Эф 2, 10).

Бог стварыў усё «добрым» (пар. Быц 1, 31). 3ло з’яўляецца пазней з-за пыхі і непрыняцця дабра — з-за граху. Грэх – гэта непрыняцце Божай любові, грэбаванне Божымі запаведзямі. Учынкі, якія супярэчаць Божым запаведзям, з’яўляюцца грахоўнымі і згубнымі для таго, хто іх здзяйсняе. Грэх асляпляе нас, і мы, напалоханыя, знявераныя, бачым рэчаіснасць скажона. Неабходна адкінуць грэх, каб убачыць усё такім, якім яно ёсць на самой справе, такім, якім гэта стварыў Бог. Адкінуць усё, што ўводзіць нас у зман, што аддаляе нас ад Бога. Скіраваць свае думкі і свае вочы на ​​сапраўднае дабро!

Тады, калі не ведалі вы Бога, служылі тым, якія па сутнасці не ёсць багамі. Цяпер жа, калі вы ўжо пазналі Бога і самі пазнаныя Богам, чаго вяртаецеся да ліхіх і бяссільных стыхіяў, якім зноў хочаце служыць? (Гал.4, 8-9)

У першай запаведзі Бог адкрывае нам праўду пра Сябе, чалавека, свет і запрашае нас да стасункаў, да больш глыбокага пазнання. 3аклікае шукаць Бога і, знайшоўшы Яго, мець зносіны з Ім, пазнаваць Яго, жыць і дзейнічаць у еднасці з Ім, быць у Яго любові. «Прыйдзіце да Мяне, усе струджаныя і прыгнечаныя, і Я супакою вас» (Мц 11, 28). Першая Божая запаведзь заклікае ставіць Бога вышэй за ўсё, прызнаць Яго крыніцай і асновай нашага існавання.