З панядзелку, 20 лютага 2023 г. у беларускіх грэка-католікаў пачынаецца Вялікі пост. У першыя чатыры дні па частках чытаецца Вялікі пакаянны канон сьв. Андрэя Крыцкага. Царква заахвочвае вернікаў чытаць яго таксама і ў прыватным парадку ў іншыя дні посту.
У далучаным файле ў фармаце PDF збрашураваны для друку тэкст Вялікага пакаяннага канону.